Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі, у спісе — кіраўнік ЦВК Карпенка, кіраўніцтва ГУБАЗіК, прадпрыемствы ваенпрама

27 студзеня, Позірк. Аб новых санкцыях у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб Беларусі паведамляе ўрад Вялікабрытаніі.
Адзначаецца, што санкцыі ўведзеныя “ў каардынацыі” з Канадай.
У санкцыйныя спісы ўключана шэсць чалавек: старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка, начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС (ГУБАЗіК) Андрэй Ананенка і яго намеснік Міхаіл Бедункевіч, начальнік Ваўкавыскай папраўчай калоніі № 11 (Гродзенская вобласць) Віктар Дуброўка, начальнік гродзенскай турмы № 1 Павел Казакоў і начальнік мінскага СІЗА № 1 Андрэй Цэдрык.
За падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне брытанскім санкцыям падвергнуліся ААТ “АЛЕВКУРП” (Мінскі раён), завод “Легмаш” (Орша, Віцебская вобласць) і канструктарскае бюро “Беспілотныя верталёты” (Мінск).
Адзначаецца, што санкцыі ўведзеныя “ў якасці неадкладнага адказу на фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі” і “накіраваныя супраць кіраўнікоў устаноў, адказных за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, і кампаній беларускага абароннага сектара, якія падтрымліваюць вайну Расіі ва Украіне”.
ААТ “АЛЕВКУРП” у паведамленні названа “кампаніяй, афіляванай з урадам Беларусі, якая спецыялізуецца на даследаваннях, распрацоўках і вытворчасці радыёлакацыйных сістэм і сістэм кіравання зброяй”.
ААТ “Завод Легмаш” указаны як “прадпрыемства, якое вырабляе боепрыпасы для абароннага комплексу Беларусі”, а КБ “Беспілотныя верталёты” — як “беларускі распрацоўшчык і вытворца беспілотных лятальных апаратаў”. Абодва гэтыя прадпрыемствы са жніўня 2024 года знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.
Каментуючы ўведзеныя санкцыі, міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Лэмі заявіў, што “свет добра прывык да цынічных прытворных выказванняў Лукашэнкі аб дэмакратыі ў Беларусі, у той час як насамрэч ён жорстка душыць грамадзянскую супольнасць і апазіцыйныя галасы, каб умацаваць сваю ўладу”. “Вялікабрытанія разам з нашымі партнёрамі будзе працягваць падтрымліваць народ Беларусі і выкрываць тых, хто адмаўляе яму ў законным праве на свабоду і дэмакратыю”, — сказаў ён.
У інфармацыі аб новых санкцыях прыводзяцца звесткі праваабарончага цэнтра “Вясна”, паводле якіх “у Беларусі ў турмах утрымліваюцца больш за 1.250 палітычных зняволеных, сярод якіх прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцы, журналісты, палітычныя апаненты, рэлігійныя лідары і прафсаюзныя дзеячы”. Канстатуецца, што “многія палітвязні ўтрымліваюцца ў жахлівых умовах, падвяргаючыся ізаляцыі, жорсткаму абыходжанню і адсутнасці медыцынскай дапамогі”.
У сакавіку 2022 года Карпенка быў уключаны ў санкцыйны спіс Канады. З чэрвеня 2022-га знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі ЕС, пазней да іх далучылася Швейцарыя. У сакавіку 2023 года Карпенка і іншых членаў беларускага ЦВК унеслі ў санкцыйны спіс ЗША.
Бедункевіч, Ананенка, Дуброўка, Казакоў і Цэдрык са жніўня 2024 года знаходзяцца пад санкцыямі ЕС, да якіх у тым жа месяцы далучылася Швейцарыя, а затым — Албанія, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 35%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за 12 месяцаў вырас на 13,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч дапускае магчымасць таго, што РФ уцягне Беларусь у вайнуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусам трэба мяняць светапогляд, лічыць АлексіевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар беларускай эканомікі за апошнія пяць гадоў скараціліся на 30,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка