МЗС Польшчы: Вынікі выбараў у Беларусі не заслугоўваюць даверу і не адлюстроўваюць волю беларускага народа
27 студзеня, Позірк. Міністэрства замежных спраў Польшчы выказала расчараванне ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, “праведзенымі ў парушэнне асноўных дэмакратычных працэдур“.
Дзеянні ўладаў “не дазволілі незалежным кандыдатам узяць удзел у выбарах“, кампанія “суправаджалася рэпрэсіямі ў дачыненні да палітычных апанентаў і запалохваннем прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці”, гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства краіны.
“Ва ўмовах паўсюднай цэнзуры і дзяржаўнай прапаганды значная частка беларусаў не мела доступу да незалежнай і дакладнай інфармацыі. У выніку гэтых дзеянняў беларускае грамадства было фактычна пазбаўленае права голасу”, — падкрэсліў МЗС Польшчы.
Гэтыя фактары “не дазваляюць лічыць вынікі сённяшніх выбараў годнымі даверу і адлюстроўваюць волю беларускага народа, які не аднойчы у найноўшай гісторыі дэманстраваў сваю сталасць і разуменне дэмакратычных працэсаў”.
Толькі “адкрытасць да дыялогу, гатоўнасць да супрацоўніцтва, выкананне стандартаў ААН і АБСЕ і асноўных правоў кожнага чалавека забяспечаць развіццё і росквіт Беларусі“, упэўненая афіцый
“Польшча нязменна заклікае ўлады Беларусі пачаць працэс, які прывядзе да стварэння сапраўды свабоднай і дэмакратычнай Беларусі без палітычных зняволеных і пераследаў, якой будуць ганарыцца ўсе грамадзяне“, — адзначаецца ў заяве.
Раней у гэты дзень міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што “Лукашэнка арганізаваў сёння выбарны фарс“, і адзначыў, што ляціць з Варшавы ў Брусэль на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін ЕС “з чалавекам, якая сапраўды быў абраны прэзідэнтам” — Святланай Ціханоўскай, якую запрасіў на борт.
Сікорскі таксама іранічна выказаўся пра інтрыгу беларускіх выбараў: “Сёння ў Беларусі “выбары”. Чаканне таго, хто будзе абвешчаны пераможцам, невыноснае”.
У першай палове 2025 года Польшча старшынюе ў ЕС.
22 студзеня Еўрапейскі парламент (ЕП) прыняў рэзалюцыю аб непрызнанні гэтай электаральнай працэдуры ў Беларусі і легітымнасці Лукашэнкі. 25 студзеня прэзідэнт ЕП Раберта Метсола назвала кампанію фікцыяй і звярнулася да народа Беларусі: “Трымайцеся, мы вас падтрымліваем, час дыктатуры скончыцца. Дэмакратыя пераможа”.
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка28 студзеня Польшча спыніла рэкордную за паўтара месяца колькасць спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаАрганізацыі толькі дзвюх абласцей і Мінска павялічылі чысты прыбытак — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДругі дзень запар у Беларусі абнаўляецца гістарычны рэкорд цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка