Мінск 21:08

Беларусь выйшла з пагаднення з Украінай аб узаемным прызнанні ліцэнзій на будаўніцтва

28 студзеня, Позірк. Беларусь вырашыла спыніць дзеянне пагаднення з урадам Украіны аб узаемным прызнанні дзяржліцэнзій на будаўнічую дзейнасць, якія выдаюцца ліцэнзійнымі цэнтрамі дзвюх краін, вынікае з пастановы Савета міністраў № 43 ад 24 студзеня.

Згодна з дакументам, апублікаваным 28 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць Кіеву пра прынятае рашэнне.

Пагадненне было падпісанае 17 траўня 1996 года ў Кіеве. Сярод іншага яно вызначыла парадак узаемнага прызнання дзяржліцэнзій на будаўніцтва, аднолькавую плату за выдачу такіх дакументаў, якія прызнаваліся б у абедзвюх краінах, ды інш.

Падзяліцца: