З 1 лютага бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце на 2,2%
28 студзеня, Позірк. Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага па 30 красавіка 2025 года складзе 447,64 рубля, вынікае з пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, пра прыняццё якой 28 студзеня паведаміла прэс-служба ведамства.
Такім чынам, у сярэднім на душу насельніцтва БПМ вырасце на 9,84 рубля (з 1 лістапада 2024 года ён роўны 437,8 рубля; +2,2%).
Згодна з згаданай пастановай, для працаздольнага насельніцтва БПМ у бліжэйшыя месяцы будзе складаць 477,22 рубля (468,58; +1,8%), пенсіянераў — 326,72 рубля (319,93; +2,1%), дзяцей: ва ўзросце да трох гадоў — 280,87 рубля (274,09; +2,5%), ва ўзросце ад трох да шасці — 376,96 рубля (365,59; +3,1%), ад шасці да васемнаццаці — 442,76 рубля (436,16; +1,5%).
Ад велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць у тым ліку дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, падвышэнні і даплаты да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, дапамогі па догляду інваліда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 10 БПМ (4.476,4 рублёў), другога і наступных — 14 БПМ (6.266,96).
Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, адначасова складзе 100% БПМ (447,64 рубля).
Штомесячныя выплаты сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — 50% БПМ (223,82 рубля), на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў (акрамя дзіцяці-інваліда) — 50% БПМ (223,82).
Дапамога на дзіця-інваліда старэйшая за 3 гады складзе 313,35 рубля (70% БПМ), па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (штомесячная): з I і II ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 447,64 (100%), з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 537,17 (120%), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаваных ВІЧ — 313,35 (70%).
Паводле даных Мінпрацы, дапамогамі, якія вылічаюцца з БПМ, ахоплена больш як 160,7 тыс. дзяцей.
У ведамстве таксама паведамілі, што з 1 лютага павялічыцца і памер даплат пенсіянерам ва ўзросце 75–79 гадоў — 83,93 рубля, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — 195,84; 80 гадоў і старэй (з улікам надбаўкі на догляд) — 167,87, А пры наяўнасці інваліднасці I групы — 223,82.
Даплаты да пенсій атрымліваюць амаль 540 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і больш. Выдаткі на гэтыя патрэбы складуць, паводле ацэнкі Мінпрацы, 870 млн рублёў.
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка28 студзеня Польшча спыніла рэкордную за паўтара месяца колькасць спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаАрганізацыі толькі дзвюх абласцей і Мінска павялічылі чысты прыбытак — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДругі дзень запар у Беларусі абнаўляецца гістарычны рэкорд цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка