Больш за 100 цыстэрнаў з газам з Казахстана захрасла ў Беларусі на шляху ў Польшчу
28 студзеня, Позірк. На канец мінулага тыдня больш за 100 чыгуначных цыстэрнаў са звадкаваным вуглевадародным газам (ЗВГ) з Казахстана не магло перасекчы беларуска-польскую мяжу, паведамляе медыя “Нафта і Газ Казахстана. Факты і каментарыі”.
Адзначаецца, што груз знаходзіцца на трох станцыях — Брэст-Цэнтральны, Брэст-Усходні, Баранавічы-Цэнтральны — праз праблемы з польскай мытняй, якая “патрабуе ўсё новыя і новыя дакументы, што пацвярджаюць казахстанскае паходжанне тавару”.
“Імідж Казахстана як краіны, якая садзейнічае Расіі ў абходзе санкцый Еўрасаюза, згуляў злы жарт, і мытныя органы ЕС сур’ёзна асцерагаюцца, што пад выглядам казахстанскага ЗВГ будзе ў тым ліку ісці рээкспарт расійскага”, — піша медыя.
Затрымка ў афармленні “пераходу права ўласнасці на газ, што захраснуў на мяжы, па ланцужку выклікае недахоп чыгуначных цыстэрнаў”, што можа адбіцца на “рытмічнасці адгрузкі вытворцам прадукцыі”.
Раней медыя паведамляла, што амбасада Казахстана ў Бруселі “праводзіць тлумачальную працу з еўракамісарам па санкцыях, але пакуль беспаспяхова”.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка28 студзеня Польшча спыніла рэкордную за паўтара месяца колькасць спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаАрганізацыі толькі дзвюх абласцей і Мінска павялічылі чысты прыбытак — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДругі дзень запар у Беларусі абнаўляецца гістарычны рэкорд цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка