Мінск 21:01

Курсы ўсіх асноўных валют выраслі на біржавых таргах 28 студзеня

Ілюстрацыйнае фота: Omid Armin / unsplash.com

28 студзеня, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 студзеня 2025 года.

Каціроўка долара вырасла да 3,411 рубля (+0,005; +0,15%), юаня — да 4,6732 за 10 (+0,0242 +0,52%), расійскага рубля — да 3,4407 за 100 (+0,0028; 0,18%), еўра — да 3,57 (+0,012; +0,34%).

На мінулым працоўным тыдні (20–24 студзеня) долар патаннеў на 1,74% (з 3,4751 да 3,4147 рубля), юань — на 1,69% (з 4,7448 да 4,6647 за 10), еўра — на 0,62% (з 3,5802 да 3,558); расійскі рубель падаражэў на 1,69% (з 3,3667 да 3,4235 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2023 года і 31 снежня 2024-га.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца ў росце афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: