Беларуска-польскі бізнес-форум пройдзе ў Варшаве ў другой палове 2025 года

29 студзеня, Позірк. Беларуска-польскі бізнес-форум плануецца арганізаваць у другой палове 2025 года ў Варшаве, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Адзначаецца, што форум стане “важнай пляцоўкай для развіцця беларуска-польскіх эканамічных сувязяў” і “працягам дамоўленасцяў”, дасягнутых на сустрэчы 9 студзеня 2025 года кіраўніка АПК Святланы Ціханоўскай і яе намесніка Паўла Латушкі з міністрам развіцця і тэхналогій Польшчы Кшыштафам Пашыкам.
Латушка адзначыў, што беларускі бізнес у Польшчы адыгрывае ключавую ролю ў эканамічных сувязях дзвюх краін і можа стаць “важным фактарам у перыяд, калі Беларусь набудзе свабоду і дэмакратыю”.
“Польшча фактычна стане для беларускіх прадпрыемстваў варотамі ў ЕС, а стратэгічнае гандлёва-эканамічнае партнёрства стане прыярытэтам у будучых адносінах паміж нашымі краінамі”, — падкрэсліў ён.
Паводле інфармацыі Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Польшчы, у 2023 годзе беларусы інвеставалі ў польскую эканоміку 3,1 млрд еўра, што фактычна ўдвая (на 1,6 млрд еўра) перавысіла аналагічны паказчык 2022-га. На тэрыторыі краіны ў 2024 годзе налічвалася 7.169 суб’ектаў гаспадарання з беларускім капіталам.
- ЭканомікаМэты ўладаў па прыросту ВУП на 4,1% і інфляцыі да 5% у 2025 годзе выглядаюць няўзгодненымі — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку лютага суседнія краіны ЕС спынілі больш за 400 спроб нелегальнай міграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку лютага суседнія краіны ЕС спынілі больш за 400 спроб нелегальнай міграцыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларуская моладзь лічыць, што патрыёты павінны жыць і працаваць у краіне — Інстытут сацыялогіі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧвэрць беларусаў заявіла пра зніжэнне даходаў — даследаванне BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваБелстат: Плошча загінулых лясных насаджэнняў за год павялічылася ў 3,2 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15–17 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка