У эканоміцы Літвы занята амаль 47 тыс. беларусаў, гэта найбуйнейшая ў краіне група замежных работнікаў
29 студзеня, Позірк. 46,6 тыс. грамадзян Беларусі працаўладкавана ў Літве, паведамляе партал навінаў Delfi са спасылкай на Службу занятасці гэтай балтыйскай дзяржавы.
Гэта найбуйнейшая замежная група работнікаў у краіне. На другім месцы ўкраінцы, колькасць якіх у літоўскай эканоміцы складае крыху больш за 46 тыс.
Паводле слоў намесніка дырэктара Службы занятасці Гедрэ Сінкявічэ, з 2022 года колькасць беларускіх работнікаў у Літве павялічылася на 33,6 тыс. чалавек.
Адзначаецца, што больш за ўсё беларускіх грамадзян працуе на прадпрыемствах транспартна-лагістычнай галіны (33,1 тыс.) і ў будаўніцтве (5,6 тыс.).
Найбольшы рост назіраецца ў фінансавай і страхавой дзейнасці: на пачатак 2022-га там працавала сем беларусаў, цяпер — 114. Такая ж тэндэнцыя ў ІТ-галіне — рост з 631 да 3,5 тыс.
У апрацоўчай прамысловасці працуе амаль у тры разы больш грамадзян Беларусі, чым у 2022-м, — 1,3 тыс. чалавек; у сферы рамонту аўтатранспартных сродкаў і матацыклаў — у чатыры разы (больш за 1 тыс.); у адміністрацыйнай і сэрвіснай дзейнасці — у восем разоў (541); у сферы паслуг размяшчэння і грамадскага харчавання — у сем разоў (473).
Удакладняецца, што ў Літве беларусы ў асноўным займаюць працоўныя месцы сярэдняй кваліфікацыі (40,9 тыс.). Цяпер на такіх пазіцыях занята ў паўтара раза больш людзей, чым па стане на 1 студзеня 2022 года.
“Колькасць беларусаў, занятых на высокакваліфікаваных працоўных месцах, павялічылася больш чым у пяць разоў — цяпер іх 5,2 тыс., тады як у 2022 годзе не дасягала і тысячы (895)”, — адзначыла Сінкявічэ.
Раней паведамлялася, што ў 2024 годзе 598 грамадзян Беларусі было прызнана ў Літве пагрозай нацыянальнай бяспецы. 179 адмовілі ў выдачы часовага віду на жыхарства ў Літве, 232 — не працягнулі дзеянне гэтага дакумента. Віды на жыхарства былі скасаваныя для 175 беларусаў. Яшчэ тром не выдалі пастаянны від на жыхарства, дзевяцярых пазбавілі гэтага дакумента.
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства