Ціханоўская: Участкі для галасавання былі паўпустыя
30 студзеня, Позірк. Аб нізкай фактычнай яўцы на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю расійскаму тэлеканалу “Дождь”.
“Што нам кажуць нашыя людзі “з зямлі”, скажам так, нашыя беларусы ў краіне — што, насамрэч, участкі [для галасавання] былі напаўпустыя. Не было адчування нейкага дзеяння”, — сказала палітык.
“Вядома, людзей заганялі. І нам дасылалі інфармацыю, што пагражалі звальненнямі, калі не пойдзеце галасаваць”, — дадала яна.
Ціханоўская нагадала словы кіраўніка МУС Івана Кубракова, які ўвечары 26 студзеня заявіў, што “такіх спакойных выбараў” у краіне “яшчэ не было”.
“Яны былі стэрыльныя. Яны першапачаткова такімі рыхтаваліся, таму што рэпрэсіі павялічваліся перад гэтым “дзеяннем”, — падкрэсліла дэмлідар.
Паводле папярэдніх звестак Цэнтрвыбаркама, на мерапрыемстве, якое афіцыйны Мінск лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”, Аляксандр Лукашэнка атрымаў 5.136.293 галасы (86,82%).
Канчатковыя вынікі будуць падведзены 3 лютага.
Яўка, як сцвярджае ЦВК, склала 85,7% ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання. Гэта больш, чым на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе (84,38%), але менш, чым у рэкордным 2006-м (92,94%).
Прадстаўнікі многіх дэмакратычных краін і міжнародных арганізацый ужо заявілі, што не прызнаюць вынікі выбараў і Лукашэнку ў якасці прэзідэнта Беларусі.
Выбары прайшлі на фоне беспрэцэдэнтнага ўзроўню рэпрэсій.
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі абноўлена 129 тэмпературных рэкордаў, у тым ліку амаль 120-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка