Задумы вераснёўскіх вучэнняў АДКБ плануецца ўвязаць з беларуска-расійскімі манеўрамі “Захад-2025”
30 студзеня, Позірк. Задумы запланаваных на верасень вучэнняў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) плануецца “шчыльна ўвязаць з мэтамі” стратэгічных беларуска-расійскіх манеўраў “Захад-2025”, паведамляе прэс-служба АДКБ са спасылкай на начальніка аб’яднанага штаба ваенна-палітычнага блока Андрэя Сердзюкова.
На брыфінгу 30 студзеня расійскі военачальнік нагадаў, што ў першым восеньскім месяцы на беларускай тэрыторыі мусць прайсці вучэнні “Узаемадзеянне-2025” — з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання, “Пошук-2025” — з сіламі і сродкамі разведкі, а таксама “Эшалон-2025” — з сіламі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
Беларускія ўлады публічна не абвяшчалі, калі пройдуць вучэнні “Захад-2025”, аднак можна меркаваць, што гэта адбудзецца ўвосень.
У інтэрв’ю тэлеканалу “ВаенТБ” на пачатку студзеня начальнік дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы — памочнік міністра абароны Валерый Равенка паведаміў, што да манеўраў плануецца прыцягнуць больш за 13 тыс. чалавек. З гэтай прычыны ўлады ў Мінску “былі абавязаныя і ўжо апавясцілі ўсе дзяржавы — удзельнікі Венскага дакумента” пра намер правесці такія манеўры, а таксама калі яны адбудуцца і якая іх колькасць.
Паводле яго слоў, “задума выпрацоўваецца, каго [з вайсковых назіральнікаў] запрасіць на якія этапы”. “Мы ставімся станоўча і да шэрагу дзяржаў — членаў Еўрасаюза, асобных краін — членаў НАТО”, — заявіў Равенка. У той жа час, падкрэсліў ён, да назірання плануецца запрасіць дэлегацыі “саюзнікаў, сяброў, партнёраў” рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Летась у кастрычніку міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін назваў вучэнні “Захад-2025” “галоўнай падзеяй”. Паводле яго слоў, яны створаць умовы для “далейшага ўдасканалення дзейнай сістэмы гарантавання ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы”.
“Мерапрыемствы такога маштабу даюць магчымасць на практыцы праверыць узровень баявой гатоўнасці рэгіянальнай групоўкі і здольнасць войскаў сумесна выконваць пастаўленыя задачы”, — заявіў ён.
Мінск рэгулярна праводзіць з Масквой сумесныя ваенныя вучэнні, у тым ліку стратэгічныя.
Расійскія войскі, якія прыбылі на беларускую тэрыторыю для ўдзелу ў вучэннях “Саюзная рашучасць — 2022”, пасля іх заканчэння не былі з яе выведзеныя і выкарыстоўваліся для ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года.
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства