Мінск 02:46

ЗША збіраюцца дэпартаваць не менш за 323 беларусаў

Крыніца: pixabay.com

30 студзеня, Позірк. 323 грамадзяніна Беларусі ўнесеныя ў дэпартацыйны спіс, складзены ў лістападзе 2024 года Іміграцыйнай і мытнай службай ЗША.

У спіс уключаныя грамадзяне 205 дзяржаў (усяго 1 млн 445 тыс. 549 чалавек), у тым ліку тых, што спынілі сваё існаванне, такіх як Сербія і Чарнагорыя (64), СССР (337 чалавек), Чэхаславакія (254) і Югаславія (845).

Не выключана, што сярод трымальнікаў савецкіх пашпартоў таксама ёсць беларусы.

Акрамя Беларусі, у спісе ёсць прадстаўнікі іншых постсавецкіх краін: Азербайджана — 709, Арменіі — 2.808, Грузіі — 833, Казахстана — 369, Кыргызстана — 319, Латвіі — 125, Літвы — 259, Малдовы — 279, Расіі — 3.518, Таджыкістана -149, Туркменістана — 40, Узбекістана — 975, Украіны — 1.862, Эстоніі — 94.

Названы спіс быў складзены пры адміністрацыі 46-га прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Пасля таго як прэзідэнцкую пасаду заняў Дональд Трамп, барацьба з нелегальнай міграцыяй у ЗША актывізавалася. Новая адміністрацыя арганізуе дэпартацыйныя авіярэйсы з прымусовай дастаўкай мігрантаў на радзіму.

Падзяліцца: