Прадстаўнік АПК назвала “дзяржаўным тэрорам” палітычны пераслед дзіцячага анколага Шарафановіч
30 студзеня, Позірк. Распачаты 30 студзеня ў судзе Першамайскага раёна Мінска працэс над дзіцячым урачом-анколагам Аленай Шарафановіч з’яўляецца “яшчэ адным доказам таго, што рэжым мэтанакіравана знішчае не толькі грамадзянскую супольнасць, але і сістэму аховы здароўя”, заявіла прадстаўнік па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская.
Яна звяртае ўвагу, што раней Шарафановіч “працавала ў вядучых медыцынскіх установах Беларусі і стажыравалася за мяжой”, пераслед такога спецыяліста — “гэта ўжо не проста рэпрэсіі, а дзяржаўны тэрор”.
“Падрыхтоўка дзіцячых анколагаў займае дзесяцігоддзі. Алена Шарафановіч мае шматгадовы досвед лячэння дзяцей. Замест прызнання яе заслуг улады збіраюцца кінуць яе за краты. Абвінавачванні супраць яе не маюць дачынення ні да прафесійнай дзейнасці, ні да нейкага злачынства — гэта толькі помста за грамадзянскую пазіцыю”, — падкрэсліла прадстаўніца АПК.
“Рэпрэсіі супраць высокакваліфікаваных спецыялістаў ужо прывялі да катастрафічнага недахопу кадраў, які сёння адчуваюць беларусы. І гэта не спыняецца. Звальненні, вымушаная эміграцыя і турэмныя тэрміны саслабляюць ключавыя сферы жыцця і робяць аднаўленне краіны ўсё больш складаным. Мы заклікаем міжнародную супольнасць звярнуць увагу на сістэмны характар гэтага тэрору і аказаць падтрымку беларускім спецыялістам, якім даводзіцца змагацца не толькі за прафесію, але і за свабоду”, — сказала Зазулінская.
Яе намеснік па пытаннях аховы здароўя ўрач Станіслаў Салавей у сваю чаргу выказаў меркаванне, што “крымінальныя справы за праявы грамадзянскай пазіцыі супраць лепшых урачоў Беларусі паказваюць толькі адно: уладам абыякава здароўе беларусаў, будучыня беларускай медыцыны і нават лёсы дзяцей”. “Рэпрэсіі ўжо даўно набылі сістэмны характар і не запавольваюцца нават перад пагрозай непазбежнай катастрофы беларускай аховы здароўя”, — адзначыў ён.
У АПК нагадалі, што ў зняволенні паводле палітычна матываваных прыгавораў цяпер знаходзяцца медыкі Андрэй Любецкі, Андрэй Краснік, Артур Хлус, Аляксей Мандык, Аляксандр Ганчароў, Цімур Лозка, Алеся Дзернакоўская, Яўген Бужынскі.
Пра суд над Шарафановіч, якую які абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведаміла “Наша Ніва”. Адзначалася, што Шарафанавіч — “адна з лепшых дзіцячых анколагаў Беларусі, у медыцынскіх чатах і супольнасцях немагчыма знайсці ніводнага негатыўнага водгуку пра яе ад пацыентаў”, “наадварот, удзячныя людзі перадаюць адзін аднаму яе імя”.
Муж Шарафановіч Руслан Шарафановіч быў асуджаны паводле ч. 1 арт. 342 КК і 24 студзеня ўключаны МУС у пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці” з пазнакай “судзімасць не пагашаная”. Як правіла, гэта сведчыць аб прызначэнні пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства