Ціханоўская заклікала АБСЕ запатрабаваць ад рэжыму Лукашэнкі доступу да палітвязняў
31 студзеня, Позірк. Ва ўмовах узмацнення рэпрэсій Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) павінна захаваць Беларусь у сваім парадку дня, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 31 студзеня, у 33-ю гадавіну ўступлення краіны ў АБСЕ.
На думку палітыка, арганізацыі трэба “запатрабаваць доступу да палітычных зняволеных і заклікаць рэжым [Аляксандра Лукашэнкі] да адказу за яго злачынствы”.
“Трывалы мір у нашым рэгіёне немагчымы без свабоднай Беларусі”, — адзначыла Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
На 31 студзеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.245 чалавек. Насамрэч людзей, якія зазналі рэпрэсіі у той ці іншай форме, значна больш.
Шэраг палітвязняў доўгі час утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада — без якой-небудзь сувязі са сваякамі, адвакатамі ды інш.
Улады адмаўляюць наяўнасць у Беларусі палітвязняў, спасылаючыся на тое, што ў Крымінальным кодэксе няма “палітычных” артыкулаў. Разам з тым дзясяткі розных крымінальных артыкулаў выкарыстоўваюцца для пераследу з палітычных матываў; тысячы людзей, асуджаных за ўдзел у пратэстах, крытыку і праяву непрымання рэжыму Лукашэнкі, заклеймаваныя “экстрэмістамі” і “тэрарыстамі”.
АБСЕ — рэгіянальная арганізацыя, у якую ўваходзіць каля 60 краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Азіі. Займаецца пытаннямі кантролю над узбраеннямі, прасоўвання правоў чалавека, свабоды прэсы, правядзення свабодных і справядлівых выбараў.
Прадстаўнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ не змаглі назіраць за сёлетняй электаральнай працэдурай, якую афіцыйны Мінск лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”, бо ўлады занадта позна накіравалі запрашэнне.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства30 студзеня тэмпературныя рэкорды абнавіліся на ўсіх метэастанцыях Беларусі, у Жлобіне — новы максімум месяца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка