Мінск 23:48

На пажары ў гомельскім гандлёвым цэнтры “Карусель” пацярпелі асвятляльныя лямпы і тавары

На месцы пажару
Стоп-кадр відэазапісу МНС: "Позірк"

1 лютага, Позірк. Тры асвятляльныя прыборы і выставачныя тавары пашкоджаныя на пажары ў гомельскім гандлёвым цэнтры “Карусель”, паведамляе МНС.

Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 1 лютага. “У краме адбылося кароткае замыканне асвятляльнага прыбора з наступным загараннем. Пажар ліквідаваны персаналам крамы парашковым вогнетушыцелем да прыбыцця падраздзялення МНС“, — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Людзі не пацярпелі, эвакуацыя не праводзілася. Матэрыяльны ўрон устанаўліваецца.

Летась 13 снежня ўспыхнуў пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры “Беларусь”. Пацярпела 20 чалавек.

Падзяліцца: