Мінск 00:28

СК распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Станіслава Буйніцкага

31 студзеня, Позірк. Следчы камітэт распачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Станіслава Буйніцкага, паведамляе спецыялізаваны тэлеграм-канал ведамства.

73-гадовы мужчына абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў (у буйным памеры).

Яму прапанавана “з’явіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 121” (у абласное ўпраўленне СК).

Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.

Актыўна выкарыстоўваецца для пераследу апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, што знаходзяцца за мяжой.

Падзяліцца: