Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны
31 студзеня, Позірк. Пра адсутнасць тэм для спрэчкі з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян на прэс-канферэнцыі 31 студзеня.
Кіраўніка ўрада папрасілі пракаментаваць меркаванне Лукашэнкі пра Арменію і яе кіраўніцтва, якое ён выказаў 26 студзеня.
“З усёй павагай, мой дыялог з Лукашэнкам завершаны, — цытуе Пашыняна агенцтва news.am. — З ім мне больш спрачацца няма пра што”.
Паводле слоў Лукашэнкі, у вайне Азербайджана і Арменіі віна ляжыць на Ерэване: “Толькі іх віна”.
Ён падкрэсліў, што кіраўнік армянскага ўрада ў сваіх заявах прызнаў тэрытарыяльныя прэтэнзіі Баку, хаця мог бы гэтага і не рабіць.
“Пашынян жа сам адмовіўся ад Нагорнага Карабаха. Хаця ў той момант Ільхам (прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, — “Позірк”.) быў гатовы пагадзіцца, што гэта тэрыторыя, дзе Арменія будзе мець сур’ёзны ўплыў. Але тут такі падарунак”, — падкрэсліў Лукашэнка.
25 студзеня паведамлялася, што дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы ў Давосе (Швейцарыя) падзякавала Пашыняну за “прынцыповую пазіцыю Арменіі адносна рэжыму Лукашэнкі і АДКБ”.
Паводле падлікаў “Позірку”, гэта чацвёртая сустрэча Ціханоўскай і Пашыняна (у Арменіі ў прэм’ер-міністра больш паўнамоцтваў, чым у прэзідэнта). Першая адбылася 6 кастрычніка 2023 года на Варшаўскім форуме па бяспецы, другая — 18 ліпеня 2024 года на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі, трэцяя — 24 верасня 2024 года на Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
У жніўні 2020 года Пашынян быў адным з першых, хто павіншаваў Лукашэнку “з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Беларусі”, не чакаючы абвяшчэння канчатковых афіцыйных вынікаў галасавання і нягледзячы на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. “Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы і надалей будзем умацоўваць сяброўства паміж нашымі народамі і пашыраць узаемавыгадную супрацу паміж нашымі краінамі як на двухбаковай аснове, так і ў рамках міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб’яднанняў”, — гаварылася ў віншаванні Пашыняна, якое цытавала прэс-служба Лукашэнкі.
Пазіцыя кіраўніка армянскага ўрада змянілася, калі ў карабахскім канфлікце Лукашэнка падтрымаў Азербайджан, а Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы, куды ўваходзяць Беларусь і Арменія, бяздзейнічала.
13 чэрвеня 2024 года Пашынян паведаміў, што ні ён, ані які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка. Гэтую пазіцыю прэм’ер-міністр пацвердзіў, адмовіўшыся прыязджаць у беларускую сталіцу ў траўні 2025 года на саміт Еўразійскага эканамічнага саюза.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 1,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тыдзень анамальна цёплага надвор'я зафіксавана амаль 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 28,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка