Спікер КР: Дэмакратычныя структуры Беларусі могуць рэальна ўплываць на міжнародную палітыку
31 студзеня, Позірк. Удзел беларускай дэлегацыі ў працы Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) — “не проста сустрэчы, гэта рэальны крок да міжнароднай падтрымкі”, заявіла спікер Каардынацыйнай рады (КР) Анжаліка Мельнікава па выніках працы дэлегацыі.
Як вынікае з апублікаванага ў тэлеграм-канале КР відэа, Мельнікава дадала, што дзякуючы такім мерапрыемствам беларускія дэмакратычныя сілы маюць “магчымасць данесці голас беларускага народа да міжнароднай супольнасці, гаварыць пра рэпрэсіі, палітвязняў, нелегітымнасць рэжыму Лукашэнкі, пра неабходнасць свабодных выбараў”.
“Мы з гэтага часу таксама можам рэальна ўплываць на міжнародную палітыку, на парадак дня, на важныя рашэнні, працуючы ў камітэтах і камунікуючы з усімі палітычнымі групамі, так званымі палітычнымі сем’ямі. Рэзалюцыі ПАСЕ — гэта крок да практычных рашэнняў і да рэальных дзеянняў”, — падкрэсліла яна.
Мельнікава нагадала таксама, што ПАСЕ — гэта міжнародная платформа, дзе краіны “абмяркоўваюць правы чалавека, дэмакратыю, вяршэнства закона”, яна аб’ядноўвае парламенты 46 краін Еўропы; рэкамендацыі рэзалюцый Асамблеі “наўпрост уплываюць на палітыку краін-членаў”, у прыватнасці, ва ўзмацненні санкцый супраць дыктатарскіх рэжымаў, падтрымцы дэмакратычных інстытутаў, фінансаванні праграм дапамогі грамадзянскай супольнасці, палітычным уцекачам, праваабаронцам.
З 27 па 31 студзеня ў Страсбургу праходзіла зімовая сэсія ПАСЕ. Беларуская дэлегацыя складалася з шасці членаў Каардынацыйнай рады — яе дэлегацыя была прадстаўленая там упершыню. Гэта Мельнікава, дэлегаты Павел Латушка (фракцыя “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”), Аляксандра Мамаева (“Еўрапейскі выбар”), Маргарыта Ворыхава (“Моладзевы наступ”), Валерый Мацкевіч (“Еўрапейскі выбар”) і Павел Церашковіч (“Нашая справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты”).
30 студзеня ў ПАСЕ была прынятая рэзалюцыя “Настойлівая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі”. Прыняцце дакумента падтрымалі ўсе 79 сябраў ПАСЕ, якія ўзялі ўдзел у галасаванні.
З асноўным дакладам выступіў дэпутат Сейма Польшчы, генеральны дакладчык ПАСЕ па пытанні аб дэмакратычнай Беларусі Рышард Петру. Пасля яго на дэбатах слова далі Мельнікавай, а таксама прадстаўнікам усіх шасці палітычных груп ПАСЕ.
У дакуменце канстатуецца, што “так званыя выбары, арганізаваныя ў Беларусі 26 студзеня 2025 года, не адпавядаюць мінімальным міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў <…>, няма ніякіх падстаў для прызнання легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта”.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 1,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тыдзень анамальна цёплага надвор'я зафіксавана амаль 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 28,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка