Мінск 14:49

З пачатку года на пажарах загінула 80 чалавек

Ілюстрацыйнае фота: МНС

2 лютага, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 1 лютага да 6:00 2 лютага) на пажарах у Беларусі загінулі чатыры чалавекі, сведчыць аператыўная зводка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Трагедыі адбыліся ў Магілёўскім і Бялыніцкім (загінулі двое) раёнах Магілёўскай вобласці, а таксама ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці.

З пачатку года ў Беларусі адбылося 550 пажараў — на 5,8% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (584). Загінула 80 чалавек (-5,9%; 85), траўмавана — 48 (-5,9%; 51).

Падзяліцца: