Ціханоўская абмеркавала з дыпламатамі дзевяці еўрапейскіх краін падтрымку беларускіх незалежных СМІ
2 лютага, Позірк. Франак Вячорка, галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, паведаміў “Позірку” пра яе сустрэчу ў Вільнюсе 31 студзеня з дыпламатамі дзевяці еўрапейскіх краін.
На сустрэчы, паводле яго слоў, прысутнічалі спецыяльныя пасланнікі дзяржаў Паўночна-Балтыйскай васьмёркі Грэтэ Сіласен (Данія), Херман Інгалфсан (Ісландыя), Яана Тэкенберг (Фінляндыя), Гунта Пасторэ (Латвія), Марка Коплімаа (Эстонія), Ларс Крыстэнсен (Нарвегія), Аста Андрыяўскене (Літва), Крысціна Ёханэсан (Швецыя), а таксама першы дарадца амбасады Польшчы ў Літве Ганна Казлоўска-Слупек (Польшча).
“Святлана Ціханоўская падзякавала прадстаўнікам краін за рашучыя заявы адносна непрызнання так званых выбараў [у Беларусі] 26 студзеня. Яна адзначыла, што заявы ад паўночна-балтыйскіх краін былі аднымі з самых моцных і выразных. У Еўрапейскім парламенце, ПАСЕ, АБСЕ, а таксама ў шэрагу міжнародных арганізацый былі прынятыя рэзалюцыі, якія асуджаюць гэты фарс”, — сказаў Вячорка.
На сустрэчы, дадаў ён, Ціханоўская “падкрэсліла, што, нягледзячы на прагнозы некаторых экспертаў аб магчымым змякчэнні рэпрэсій, рэжым працягвае палітычныя пераследы”. Яна заклікала “працягваць намаганні па вызваленні палітвязняў і спыненні рэпрэсій”.
“Ціханоўская прадставіла планы дэмакратычных сіл на 2025 год, уключаючы магчымыя перамовы па Украіне. Асобна закранутыя пытанні падтрымкі беларускай дыяспары і рэарганізацыі валанцёрскіх сетак у Беларусі”, — адзначыў дарадца дэмлідара.
Таксама абмяркоўвалася далучэнне дзяржаў да звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд з нагоды злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, падтрымка праваабаронцаў і Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі рэпрэсаваным.
“Ціханоўская паведаміла аб планах удзелу ў “Форуме Касцюшкі”, а таксама ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, дзе будуць абмяркоўвацца магчымыя кантакты з новай адміністрацыяй ЗША. Акрамя таго, была паднятая прапанова аб правядзенні пасяджэння Савета бяспекі ААН па Беларусі ў фармаце Аррыі (нефармальныя сустрэчы па-за працэдурнымі рамкамі для абмену думкамі. — “Позірк”.)”, — паведаміў Вячорка.
“Асобная ўвага”, паводле яго слоў, была нададзеная на сустрэчы “пытанню замарожвання фінансавай дапамогі ЗША для незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці”. Ціханоўская “заклікала партнёрскія краіны разгледзець магчымасць выдзялення фінансавай падтрымкі для медыя”.
Акрамя гэтага, на перамовах падымаліся пытанні легалізацыі беларусаў у заходніх краінах, выдача пашпартоў замежніка і статус “пашпарта новай Беларусі”, сказаў дарадца дэмлідара.
Паўночна-Балтыйская васьмёрка — рэгіянальны фармат супрацоўніцтва, у які ўваходзяць Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Эстонія. У рамках васьмёркі рэгулярна праходзяць сустрэчы прэм’ер-міністраў, міністраў замежных спраў і спікераў парламентаў згаданых краін.
21 студзеня 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прыпыненні Вашынгтонам усёй замежнай дапамогі на 90 дзён. Сярод іншага дакумент распаўсюджваецца на дзейнасць Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), якое рэалізоўвае ў тым ліку праграмы падтрымкі журналістаў у выгнанні.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у студзені 2025 года вырасла ў 4,5 раза ў параўнанні са студзенем 2024-гаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 1,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тыдзень анамальна цёплага надвор'я зафіксавана амаль 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка