Мінск 05:11

У Жлобінскім раёне ад выбуху загінулі мужчына і двое яго малалетніх дзяцей, іх маці і яшчэ адно дзіця шпіталізаваныя

Фота: СК

3 лютага, Позірк. Шматдзетная сям’я пацярпела ў выніку выбуху ў двары прыватнага домаўладання ў вёсцы Лугавая Вірня Жлобінскага раёна (Гомельская вобласць), паведамляе Следчы камітэт.

Паводле папярэдняй версіі, выбухнуў кіслародны балон.

“У выніку здарэння загінулі 35-гадовы мужчына і двое малалетніх дзяцей (1 і 3 гады). Яго жонка і шасцігадовы сын у цяжкім стане дастаўленыя ў бальніцу”, — адзначае СК.

Усяго ў сям’і выхоўвалася чацвёра дзяцей, заявілі ў ведамстве, яшчэ адно дзіця ў момант выбуху знаходзілася ў Жлобіне.

“Следчыя сумесна з экспертамі праводзяць агляд месца здарэння. Да месца трагедыі выбылі супрацоўнікі крыміналістычнага аддзела і следчага ўпраўлення УСК Гомельскай вобласці”, — гаворыцца ў паведамленні.

Следчымі ўстанаўліваюцца абставіны здарэння. “Асаблівая ўвага будзе нададзена ўстанаўленню прычын і ўмоў, якія прывялі да інцыдэнту”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.

З пачатку года загінула 10 дзяцей

14 студзеня, Позірк. З пачатку 2025 года “ад знешніх прычын“ у Беларусі загінула 10 дзяцей, трое — у выніку дарожна-транспартных здарэнняў, паведаміла начальніца ўпраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Вікторыя Фіневіч. Паводле яе слоў, …
Падзяліцца: