Мінск 19:01

ЕАБР прагназуе далейшы рост заробкаў у Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

3 лютага, Позірк. Працяг росту заработнай платы ў Беларусі ў 2025 годзе чакае Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР).

У свежым макрааглядзе аналітыкі ЕАБР аргументавалі свой прагноз павелічэннем базавай стаўкі аплаты працы ў краіне на 6,7%, мінімальнага заробку са студзеня — на 13%, а таксама ростам ўзроўню ўзроўню надбавак асобным катэгорыям работнікаў бюджэтнай сферы.

“У Беларусі рэальная заработная плата павялічылася на 13% г/г (год да года. — “Позірк”.) у 2024 годзе пасля росту на 11,6% г/г у 2023 годзе. У бюджэтным сектары заработная плата ў рэальным выражэнні вырасла на 11% г/г у 2024 годзе. Адносіны ўзроўню аплаты працы ў бюджэтным сектары да сярэдняга па эканоміцы захаваліся ў 2024 годзе на ўзроўні 2023 года (каля 77%)”, — гаворыцца ў дакуменце.

Гл.таксама:

З 1 студзеня настаўнікам павялічаць заробкі — для “падвышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі”

З 1 студзеня павялічаныя надбаўкі да зарплат урачоў

Падзяліцца: