Курс долара пасля выхадных вырас на тры капейкі
3 лютага, Позірк. Амерыканская валюта падаражэла на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 лютага 2025 года.
Каціроўка долара вырасла да 3,431 рубля (+0,0307; +0,9%).
Еўра патаннеў да 3,53 (-0,0225; -0,63%), юань — да 4,6607 за 10 (-0,0067; -0,14%), расійскі рубель — да 3,4319 за 100 (-0,0093; -0,27%).
На мінулым працоўным тыдні (27–31 студзеня) долар патаннеў на 0,42% (з 3,4147 да 3,4003 рубля), еўра — на 0,15% (з 3,558 да 3,5525); юань падаражэў на 0,06% (з 4,6647 да 4,6674 за 10), расійскі рубель — на 0,52% (з 3,4235 да 3,4412 за 100).
На 1,73% (з 3,4735 да 3,4134 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 студзеня 2025-га. На першым месцы Расія, дзе долар афіцыйна патаннеў на 3,61% (з 101,6797 да 98,0062 рубля).
Аналіз “Позірку” таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца ў росце афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе было звольнена на 5,12% работнікаў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год у Беларусі стала менш дзіцячых садкоў, школ і ВНУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі доля работнікаў ва ўзросце да 30 гадоў скарачаецца восем гадоў запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у студзені 2025 года вырасла ў 4,5 раза ў параўнанні са студзенем 2024-гаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+