Мінск 06:48

Коміка Камісаранку і яшчэ пяць чалавек КДБ унёс у “спіс тэрарыстаў“

4 лютага, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 4 лютага ўнёс яшчэ шэсць чалавек у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.

Сярод іншых у спіс уключаны комік Вячаслаў (Слава) Камісаранка, завочна асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 368, ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 130 КК.

24 студзеня Камісаранку ўнеслі ў “спіс экстрэмістаў” з пазнакай, што ён знаходзіцца ў вышуку.

У “спісе тэрарыстаў” 1.334 пазіцый і 1.234 чалавек, мінімум 546 з іх — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.

(Будзе дапоўнена.)

Падзяліцца: