Мінск 04:56

Коміка Камісаранку і яшчэ пяць чалавек КДБ унёс у “спіс тэрарыстаў” (дапоўнена)

Слава Камісаранка
Крыніца: інстаграм-старонка Славы Камісаранкі

4 лютага, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 4 лютага ўнёс яшчэ шэсць чалавек у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.

Сярод іншых у спіс уключаны комік Вячаслаў (Слава) Камісаранка, завочна асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 368, ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 130 КК. 24 студзеня Камісаранку ўнеслі ў “спіс экстрэмістаў” з пазнакай, што ён знаходзіцца ў вышуку.

Таксама ў спіс трапілі Армэн Арзуманян (асуджаны паводле ч. 2 арт. 367, ч. 3 арт. 361 КК, тэрмін невядомы), Барыс Крыцкі (ч. 1 і 3 арт. 130, ч. 1 і 2 арт. 3614, тэрмін невядомы), палітвязні Дзмітрый Асіюк (20 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 295, 309, 289), Валерый Мяфодзіенка (ч. 2 арт. 2901, ч. 1 і 2 арт. 3612, тэрмін невядомы), Анастасія Жыльская (арт. 130, 361, 367).

Усе яны раней былі прызнаныя “асобамі, датычнымі да экстрэмісцкай дзейнасці”.

У “спісе тэрарыстаў” 1.334 пазіцый і 1.234 чалавек, мінімум 546 з іх — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.

Даведка “Позірку”:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;

арт. 289 — акт тэрарызму;

арт. 2901 — фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці;

арт. 295 — незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;

арт. 309 — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;

арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы;

арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;

арт. 3614 — садзейнічанне экстремісцкай дзейнасці;

арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;

арт. 368 — абраза прэзідэнта.

Падзяліцца: