Мінск 11:41

Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі са стралянінай у шведскім Эрэбру

5 лютага, Позірк. “Найглыбокія спачуванні тым, хто страціў сваіх блізкіх”, выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сувязі са стралянінай у горадзе Эрэбру (Швецыя).

“Мае думкі з народам Швецыі і сем’ямі ахвяр жудаснай стральбы ў Эрэбру. У гэты трагічны момант нашы сэрцы з вамі. Гвалт ніколі не павінен перамагаць”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

У выніку страляніны, якая адбылася 4 лютага ў навучальным цэнтры для дарослых у Эрэбру, загінула 10 чалавек.

Святлана Ціханоўская неаднаразова наведвала Швецыю — сустракалася з прадстаўнікамі ўладаў, беларусамі, што жывуць у гэтай краіне, брала ўдзел у розных мерапрыемствах. Напрыклад, летась у траўні яна выступала на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі.

Падзяліцца: