Мінск 18:06

У студзені фізічныя асобы прадалі наяўнай валюты на 154,2 млн долараў больш, чым набылі

Ілюстрацыйнае фота: Alexander Grey / unsplash.com

7 лютага, Позірк. У студзені 2025 года насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 919,2 млн долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 942 млн (адмоўнае сальда — 23,1 млн).

Наяўнай валюты набыта на 586,1 млн, прададзена — на 740,3 млн (-154,2 млн), безнаяўнай — на 333 млн і 201,9 млн адпаведна (+131,1 млн).

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі (ЗВР) на 1 лютага 2025 года склалі 9 млрд 333,2 млн долараў, павялічыўшыся за месяц на 410,6 млн (+4,6%).

Паводле інфармацыі рэгулятара, манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 4 млрд 868,1 млн долараў (+345,2 млн за месяц; +7,6%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 351,8 млн (+4,7 млн; +0,3%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 3 млрд 113,1 млн (+60,7 млн; +2%).

Рэзервовая пазіцыя ў МВФ і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.

У 2024 годзе фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 11 млрд 73,5 млн долараў, прадалі — на 12 млрд 770,1 млн (адмоўнае сальда — 1 млрд 696,6 млн). Наяўнай валюты набыта на 7 млрд 443,9 млн, прададзена — на 10 млрд 109,8 млн (-2 млрд 665,8 млн), безнаяўнай — на 3 млрд 629,6 млн і 2 млрд 660,3 млн адпаведна (+969,2 млн).

Падзяліцца: