Мінск 21:01

Курс долара вырас перад выходнымі

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

7 лютага, Позірк. Амерыканская валюта падаражэла на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 лютага 2025 года.

Каціроўка долара вырасла да 3,3899 рубля (+0,0029; +0,09%).

Еўра патаннеў да 3,513 (-0,032; -0,9%), юань — да 4,6362 за 10 (-0,0031; -0,07%), расійскі рубель — да 3,4534 за 100 (-0,0081; -0,24%).

На адыходзячым працоўным тыдні (3–7 лютага) долар патаннеў на 0,31% (з 3,4003 да 3,3899 рубля), еўра — на 1,11% (з 3,5525 да 3,513), юань — на 0,67% (з 4,6606 да 4,6674); расійскі рубель падаражаў на 0,35% (з 3,4412 да 3,4534 за 100).

На 1,73% (з 3,4735 да 3,4134 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 студзеня 2025-га. На першым месцы Расія, дзе долар афіцыйна патаннеў на 3,61% (са 101,6797 да 98,0062 рубля).

Аналіз “Позірку” таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: