Мінск 21:25

Спецамбасадар Украіны па Беларусі Кізім сышоў у адстаўку

7 лютага, Позірк. Амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім сышоў у адстаўку.

“Сёння, выключна з асабістых прычынаў, я прыняў рашэнне звольніцца з дыпламатычнай службы і пайсці на “заслужаны адпачынак”, — напісаў цяпер ужо экс-дыпламат 7 лютага на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.

Раней у гэты дзень інфармагенцтва “Укрінформ” апублікавала інтэрв’ю з Кізімам, у якім той выказаўся ў тым ліку наконт перспектыў украінска-беларускіх стасункаў.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: