Мінск 21:55

У 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларусаў аб атрыманні прытулку, адхілена 56 заяў

Праваабаронца Раман Кісляк на пікеце ў Тбілісі супраць адмовы Грузіі даць яму прытулак
Фота: архіў Рамана Кісляка

7 лютага, Позірк. У 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларусаў аб наданні прытулку (статусу ўцекача альбо гуманітарнага статусу), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз статыстыкі МУС гэтай краіны.

За гэты перыяд выдадзена 56 адмоваў, у т.л. 13 — непаўналетнім.

Агулам за апошнія шэсць гадоў беларускімі грамадзянамі пададзена 81 прашэнне аб атрыманні прытулку ў Грузіі, у т.л. 16 — непаўналетнімі альбо ад іх імя.

З краіны выслана тры беларусы (па адным мужчыне ў 2020, 2021 і 2023 гадах).

“Адмова ў праве на прытулак усім беларусам — гэта дыскрымінацыя па прыкмеце нацыянальнага паходжання, адна з формаў расавай дыскрымінацыі“, — заявіў “Позірку”, каментуючы статыстыку, праваабаронца Раман Кісляк, які абскарджвае ў Тбіліскім гарадскім судзе адмову ў прытулку.

“Хтосьці ў МУС Грузіі прыняў рашэнне пазбавіць беларусаў гэтага права. Такое палітычнае рашэнне супярэчыць міжнародна-прававым абавязацельствам Грузіі ў сферы правоў чалавека“, — падкрэсліў праваабаронца.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“

Гл. таксама:

Крайнія меры. Праваабаронцы звернуцца ў Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, каб папярэдзіць высылку беларусаў з Грузіі

У Грузіі за паўтара года сем беларускіх грамадзян скончылі жыццё самагубствам, у тым ліку 80-гадовая жанчына

Падзяліцца: