Ціханоўская: Рэжым бессаромна бярэ ў закладнікі нацменшасці, каб чыніць ціск на дэмакратычных суседзяў
8 лютага, Позірк. Вырак журналісту і актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Анджэю Пачобуту, вынесены “фіктыўным судом рэжыму” два гады таму, ёсць “асабістым актам помсты” Аляксандра Лукашэшкі за “смеласць і актывізм” палітвязня, лічыць беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Рэжым бессаромна бярэ ў закладнікі нацыянальныя меншасці, каб чыніць ціск на дэмакратычных суседзяў”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. 8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд (суддзя Дзмітрый Бубенчык) прыгаварыў мужчыну да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 361 КК у рамках палітычна матываванай справы.
У адказ Варшава 10 лютага 2023 года на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца). Пасля прадстаўнікі польскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што вызваленне Пачобута для іх з’яўляецца прыярытэтнай задачай, а для Мінска — адной з умоў, выкананне якіх абавязковае, каб весці дыялог пра патэнцыйную разрадку двухбаковых стасункаў.
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка галаслоўна абвінавачваў улады Польшчы ў тым, што іх нібыта не клапоціць лёс Пачобута. Напрыклад, сёлета 16 студзеня, наведваючы Мінскі тэхнапарк, палітык заявіў, што Варшава адмаўляецца весці перамовы па вызваленні журналіста.
“Што тычыцца Пачобута, нават казаць няма чаго. Я вам шчыра кажу як чалавек, што інфармаваны: яны адмовіліся ад Пачобута. <…> Палякі адмовіліся весці нават размовы па Пачобуту. Наколькі мяне інфармуюць, Пачобут не хоча туды ехаць. Вось і ўсё пытанне”, — сказаў ён.
На прэс-канферэнцыі 26 студзеня Лукашэнка прапанаваў Польшчы “жыць дружна”. “Калі вы хочаце, каб зусім было добра, здымайце санкцыі, давайце супрацоўнічаць”, — адзначыў ён.
“Салдат, якога вы там забілі або вашыя забілі (смяротна паранены нелегальным мігрантам вайсковец на мяжы з Беларуссю Матэвуш Сітэк. — “Позірк”.), пачобуты ды іншае — гэта такая дробязь, якую мы заўсёды можам вырашыць”, — заявіў Лукашэнка.
Даведка “Позірку”:
ч. 3 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай або іншай сацыяльнай прыналежнасці, у тым ліку злучаныя з гвалтам або здзейсненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў; дзеянні, здзейсненыя групай асоб або такія, што пацягнулі з неасцярожнасці смерць чалавека альбо іншыя цяжкія наступствы;
ч. 3 арт. 361 — публічныя заклікі да захопу ўлады ці гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, ці здрады дзяржаве, ці здзяйснення тэракту ці дыверсіі, ці ажыццяўлення дзеянняў, скіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці, ці здзяйснення іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый); заклікі да замежнай дзяржавы, замежнай ці міжнароднай арганізацыі здзейсніць дзеянні, скіраваныя на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, — з выкарыстаннем СМІ, інтэрнэту, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо дзеянні, якія пацягнулі цяжкія наступствы.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСкарга на вырак экс-старшыні партыі "Зялёныя" Кучуку будзе разгледжаная 25 лютагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларусаў аб наданні прытулку, адхілена 56 заяў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка