За чатыры дні ў службу эвакуацыі BySol паступіла 150 зваротаў пасля ўцечкі даных з чат-бота “Беларускі Гаюн”
![](https://aianalyticsweb.com/wp-content/uploads/2024/12/20241202_Strizak_Minsk_forum_POZ_1128_0007_DSC3580.jpg)
9 лютага, Позірк. За чатыры дні ў службу эвакуацыі фонду салідарнасці BySol паступіла 150 зваротаў пасля ўцечкі дадзеных з чат-бота “Беларускі Гаюн”, паведаміў у сацсетках яе заснавальнік Андрэй Стрыжак.
“Прадастаўляем кансультацыі, перанакіроўваем на партнёраў, адпраўляем на эвакуацыю пры неадкладнай патрэбе”, — напісаў ён.
За першыя суткі пасля ўзнікнення сітуацыі было 50 зваротаў.
5 лютага паведамлялася, што ў выніку “несанкцыянаванага ўваходу” невядомыя атрымалі доступ да чату-бота праекта, дзе “збіралася інфармацыя ад людзей”.
6 лютага звязаныя з сілавікамі тэлеграм-каналы паведамілі аб затрыманні супрацоўніка Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода (Гомельская вобласць), заявіўшы аб яго сувязі з “Беларускім Гаюном”. Як мяркуецца, затрыманага клічуць Максім Нікіценка, яму 42 гады, ён ураджэнец Мазыра.
Раней праўладныя рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю аб доступе сілавікоў да чат-бота, выставіўшы скрыншоты перапіскі заснавальніка праекта Антона Матолькі з нейкім чалавекам, які, верагодна, меў доступ да бота. У публікацыі змяшчаліся пагрозы тым, хто дасылаў паведамленні. Блогер сцвярджаў, што гэты чалавек “не меў ніякіх доступаў са студзеня 2023 года”.
Праект “Беларускі Гаюн” быў заснаваны пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, займаўся маніторынгам ваеннай актыўнасці ў Беларусі.
Спыніў працу 7 лютага.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДэпутаты ПП НС збіраюцца на сесію ПА АБСЕ пасля адмовы дапусціці на папярэднююМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 10 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКарпенка: Санкцыі не паўплываюць на маю прафесійную дзейнасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСкарга на вырак экс-старшыні партыі "Зялёныя" Кучуку будзе разгледжаная 25 лютагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства