Мінск 11:13

З пачатку года колькасць загінуўшых на пажарах перавысіла 100

Ілюстрацыйнае фота: МНС

10 лютага, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 9 лютага да 6 гадзін 10 лютага) на пажарах у Беларусі загінула тры чалавекі, з пачатку года колькасць ахвяр перавысіла 100, сведчыць аператыўная зводка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Раніцай 9 лютага ў Полацку (Віцебская вобласць) пры пажары ў жылым доме загінуў мужчына 1978 года нараджэння, брат гаспадыні.

Яшчэ адзін выпадак здарыўся позна ўвечары 9 лютага ў жылым доме ў Васілевічах Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. На пажары знойдзены загінулы гаспадар 1967 г.н.

У аграгарадку Ялавічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ноччу ў ноч на 10 лютага загінула жанчына 1956 г.н.

Прычыны пажараў і гібелі людзей высвятляюцца.

З пачатку года здарылася 723 пажары — на 6,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (680). Загінуў 101 чалавек (+9,8%; 92), траўмавана — 56 (-15,5%; 66).

Падзяліцца: