Палітзняволеная Вікторыя Кульша можа загінуць за кратамі — Шарэнда-Панасюк (дапоўнена)
![](https://aianalyticsweb.com/wp-content/uploads/2025/02/sharendo-pozirk-10-02.jpg)
10 лютага, Позірк. Пра кепскі стан здароўя палітычнай зняволенай Вікторыі Кульшы распавяла на прэс-канферэнцыі 10 лютага ў Вільнюсе экс-палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.
“Я б хацела перадаць вялікае прывітанне [людзям], якія засталіся ў так званай калоніі № 24 (месціцца ў гарадскім пасёлку Зарэчча ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. — “Позірк”.), — сказала яна. — Гэта [палітзняволеныя] Вольга Маёрава, Алена Гнаук, Вікторыя Кульша. Становішча гэтых жанчын проста жахлівае”.
“Вікторыя Кульша — чалавек, перад якім я схіляюся. Яна не здаецца, нягледзячы на тое, што ў яе ўжо вельмі цяжкі стан здароўя. Яна трымала галадоўкі месяцамі. Чалавек адмаўляўся ад ежы, яго кідалі ў ШЫЗА (штрафны ізалятар. — “Позірк”.). У ШЫЗА яна працягвала галадоўку. Каб вы разумелі, у ШЫЗА ты [у рэжыме] нонстоп знаходзішся проста ва ўмовах, якія можна параўнаць з падваламі НКУС. У такіх умовах яна трымала галадоўку. Гэты чалавек казаў: “Я пайду да канца, я не здамся”. Гэтая катавальня і яе супрацьстаянне гэтаму тэрору працягваецца чатыры гады. У чалавека ўжо адмовілі ныркі, нейкія іншыя захворванні. Яна працягвае ў такім стане трымацца”.
Шарэнда-Панасюк заклікала да таго, каб тэма сітуацыі з Кульшой “не знікала са старонак незалежных СМІ, парадку дня дыпламатаў і дэпутатаў Еўрасаюза”. “Я ведаю, што былі смерці ў мужчынскіх калоніях. Вікторыя Кульша рэальна можа стаць першай жанчынай, якая памрэ ва ўмовах гэтага лукашэнкаўскага ГУЛАГу”, — падкрэсліла яна.
Паводле слоў спікера, “вельмі цяжкі стан таксама ў Вольгі Маёравай”: “Рэжым перакрыў ёй любую магчымасць атрымаць нейкія рэчы. Пасылкі да яе не даходзяць, бо яна лічыцца “тэрарысткай”. Яна не можа мыцца шампунем, мылам; нейкае рыззё ёй выдалі, у гэтым яна мусіць хадзіць”.
“Не ўлічваючы ціску з боку як адміністрыцыі калоніі, так і з боку жанчын, якія там знаходзяцца, Вольга Маёрава размаўляе па-беларуску ў калоніі. За мову — кпіны, то бок дыскрымінацыя беларускай мовы”, — адзначыла экс-палітзняволеная.
Алена Гнаук таксама знаходзіцца ў “вельмі цяжкім стане”, бо “чалавек ужо сталага веку, маюцца многія захворванні”, папярэдзіла Шарэнда-Панасюк.
Усе названыя палітвязні, паводле яе слоў, не маюць сувязі з роднымі. “Калі надаецца спатканне, чалавек піша [заяву], спадзяецца, але яму не даюць мажлівасці інфармаваць родных, што прызначана спатканне. Гэта ўжо норма, што за пару дзён да спаткання чалавек гарантавана трапляе ў ШЫЗА. Прыдумваюць нейкае парушэнне, чалавек трапляе ў ШЫЗА — ніякіх спатканняў, тэлефанаванняў чалавек ужо зрабіць не можа”, — паведаміла спікер.
Кульша знаходзіцца ў няволі з 4 лістапада 2020 года (па выніках некалькіх судоў прыгавораная да 4,5 года зняволення паводле арт. 342 і 411 КК), Маёрава — з 4 студзеня 2021-га (21,5 года; арт. 130, ч. 2 арт. 285, арт. 295, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357, арт. 361, арт 411), Гнаук — з 11 студзеня 2022-га (4,5 года; арт. 342, арт. 367, арт. 3691, арт. 411).
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
- арт. 285 — стварэнне злачыннай арганізацыі або ўдзел у ёй;
- арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 — замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
- арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
- арт. 411 — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–10 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПад эгідай EESC плануецца правесці мерапрыемствы па падтрымцы беларускіх ініцыятыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 11 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНацбанк: Колькасць укладчыкаў за два гады зменшылася на 1,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаНасуперак заяве Галоўчанкі ў 2024 годзе Беларусь набыла тавараў і паслуг на 1,3 млрд долараў больш, чым рэалізавалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаРыжанкоў прыбыў у Бейрут праз два дні пасля фармавання новага ўрада ЛіванаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗапазычанасць сельгаспрадпрыемстваў перад МТЗ перавысіла 36 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖурналістку Андрэеву збілі ў калоніі ў 2022 годзе — Шарэнда-ПанасюкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка