За адмову прасіць аб памілаванні палітвязням “уключаюць рэжым максімальнага тэрору” — Шарэнда-Панасюк
![](https://aianalyticsweb.com/wp-content/uploads/2025/02/sharendo_panasiuk_POZ_1128x752_20250210.jpg)
10 лютага, Позірк. Патрабаванне да асуджаных з палітычных прычын пісаць прашэнне аб памілаванні фактычна стала масавай з’явай, паведаміла на прэс-канферэнцыі 10 лютага ў Вільнюсе экс-палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.
“Я ведаю, што людзі пачыналі пісаць, калі ішлі лісты ад Васкрасенскага (колішні палітвязень, а цяпер абаронца рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і прапагандыст Юрый Васкрасенскі. — “Позірк”.), у жніўні 2021 года я атрымала такі ліст, — узгадала яна. — Безумоўна, у нас была такая пазіцыя, што кожны з палітвязняў выбірае сам, пісаць ці не пісаць. Мы вырашылі, што мы не пішам гэтыя лісты. Пасля яшчэ прыязджалі супрацоўнікі ДВП (Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. — “Позірк”.)”.
“Калі яны бачаць, што чалавека можна гнуць, што ён піша [прашэнне], чалавек там яшчэ атрымліваў нейкія палёгкі, напрыклад, у плане побытавых умоў, перадач. Калі людзі адразу адмаўляліся пісаць гэтыя лісты — прашэнне аб памілаванні, вядома, супраць іх пачынаў рэалізоўвацься гэты сцэнарый катаванняў. Чалавек гарантавана проста ўжо не вылазіў з ШІЗА і ПКТ (штрафнога ізалятару і памяшкання камернага тыпу адпаведна. — “Позірк”.)”, — дадала спікер.
Паводле слоў Шарэнда-Панасюк, яна сама, а таксама палітзняволеныя Вольга Маёрава, Алена Гнаук і Вікторыя Кульша апынуліся ў калоніі № 24 (месціцца ў гарадскім пасёлку Зарэчча ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці) менавіта праз “адмову пісаць, увогуле ісці на нейкае супрацоўніцтва з адміністрацыяй”.
“Уключаецца рэжым максімальнага тэрору, калі чалавек адмаўляецца пісаць гэтыя лісты, — сцвярджае экс-палітзняволеная. — Не трэба чалавека збіваць, дастаткова проста трымаць у такіх умовах. Чалавек разумее, што ён альбо памрэ, альбо будзе вымушаны напісаць”.
“На момант майго выхаду з калоніі Вікторыя Кульша і Алена Гнаук, прасядзеўшы некалькі тыдняў ў ШЫЗА, былі пераведзеныя ў ПКТ. Гэта на 99% [значыць], што ім зноў будуць фабрыкаваць артыкул 411 (“злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі”. — “Позірк”.). Бо Вікторыя Кульша мусіла выходзіць на пачатку красавіка 2025 года, у Алены Гнаук так званы тэрмін сканчаецца ў 2026 годзе. То бок яны разлічваюць графік такім чынам, каб чалавеку сфабрыкаваць артыкул 411 напярэдадні заканчэння тэрміну”, — дадала Шарэнда-Панасюк.
Кажучы пра штрафны ізалятар і ўмовы ўтрымання ў ім, экс-палітзняволеная паведаміла, што гэта “проста голае памяшканне, дзе няма абсалютна нічога”.
“Табе выдаюць нейкую форму, <…> можа быць маленькая — пінджак на табе не зашпільваецца, спадніца — як у пэўных катэгорый з нізкай маральнай адказнасцю. <…> Калі ты сядзіш месяц, ты не можаш памяняць гэтую форму — ходзіш у ёй, спіш, — адзначыла яна. — Святло [уключанае] суткамі. Гарачая вада — 20 хвілін на дзень. Адкрыты ўнітаз. Усе свае фізіялагічныя патрэбы ты спраўляеш пад камеру. <…> Гэта абсалютнае пазбаўленне свежага паветра і сонца”.
Матрацаў няма, толькі “голыя дошкі”: “Уначы спаць не можаш, бо вільгаць, холад”. “Душ выглядае так — выганяюць з камеры ў страшэнны душ. “Гарачай вады няма? Мыйцеся халоднай. Не хочаце мыцца, маеце права не мыцца”, — кажуць. Струменьчык танюткі, 10 хвілін памыцца. Прыходзіць чатыры чалавека, а душаў толькі тры”, — распавяла экс-палітзняволеная.
Такія ўмовы яна назвала катаваннямі.
Паліна Шарэнда-Панасюк прабыла ў няволі 4 гады і 29 дзён — з 3 студзеня 2021 года да 1 лютага 2025-га. Неўзабаве пасля вызвалення пакінула Беларусь.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–10 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПад эгідай EESC плануецца правесці мерапрыемствы па падтрымцы беларускіх ініцыятыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 11 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНацбанк: Колькасць укладчыкаў за два гады зменшылася на 1,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаНасуперак заяве Галоўчанкі ў 2024 годзе Беларусь набыла тавараў і паслуг на 1,3 млрд долараў больш, чым рэалізавалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаРыжанкоў прыбыў у Бейрут праз два дні пасля фармавання новага ўрада ЛіванаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗапазычанасць сельгаспрадпрыемстваў перад МТЗ перавысіла 36 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖурналістку Андрэеву збілі ў калоніі ў 2022 годзе — Шарэнда-ПанасюкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка