У пяці банкаў новаўвядзенні ў працы з кліентамі
11 лютага, Позірк. Пяць банкаў, што працуюць у Беларусі, паведамілі пра змену асобных правіл абслугоўвання і надалі новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены “Позіркам” маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.
Банк “ВТБ (Беларусь)” у два разы, да 10 тыс. рублёў, павялічыў максімальную суму па спажывецкіх крэдытах для рамеснікаў і самазанятых — плацельшчыкаў адзінага, падаходнага падатку або падатку на прафесійны даход.
Банк “Дабрабыт” даў карпаратыўным кліентам магчымасць аформіць два крэдытныя прадукты праз анлайн-сэрвісы (Інтэрнэт-банк, Мабільны банк). Гаворка пра мікракрэдыт Online з лімітам да 140 тыс. рублёў на тэрмін да 24 месяцаў, а таксама мікраавердрафт Online, які прызначаны для ліквідацыі касавых разрываў да 140 тыс. рублёў (тэрмін — да 12 месяцаў з траншам па кожнай частцы ў 30 дзён).
Банк “Рашэнне” павялічыў ліміт на зняцце наяўных грошай ва ўласных банкаматах па картках, выдадзеных банкамі-нерэзідэнтамі, да сумы, якая не перавышае 49 базавых велічынь (2.058 рублёў) у месяц. Арганічэнні тычацца як нацыянальнай, так і замежнай валюты.
“Сбер Банк (Беларусь)” па 30 чэрвеня 2025 года праводзіць акцыю “Тэст-драйв для бізнесу — 25” для малога і мікрабізнесу, які ўпершыню адкрывае бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у рублях. Удзельнікам прапануюць пры адкрыцці рахунку падключыцца да пакета паслуг па разліковым і касавым абслугоўванні “Актыўныя разлікі — 1” з абаненцкай платай у памеры 0,01 рубля. Такая плата будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў з моманту падключэння.
“Тэхнабанк” спыняе эмісію банкаўскіх плацежных карт у рамках прадукта “Ашчадныя карткі Visa і Mastercard”. Па іншых прадуктах выпуск картак гэтых міжнародных плацежных сістэм працягнецца.
На 1 студзеня 2025 года ў краіне быў зарэгістраваны 21 банк.
Прыбытак банкаў на 1 снежня 2024 года склаў 3 млрд 425,7 млн рублёў — на 26,7% больш, чым на аналагічную дату 2023-га (2 млрд 703,1 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка. За месяц гэты паказчык павялічыўся на 178,6 млн рублёў (на 1 лістапада — 3 млрд 247,1 млн; +5,5%).
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2024 год лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь — лабараторыя рэпрэсій, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–10 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПад эгідай EESC плануецца правесці мерапрыемствы па падтрымцы беларускіх ініцыятыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 11 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНацбанк: Колькасць укладчыкаў за два гады зменшылася на 1,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаНасуперак заяве Галоўчанкі ў 2024 годзе Беларусь набыла тавараў і паслуг на 1,3 млрд долараў больш, чым рэалізавалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+