Польшча паказвае, што агрэсія, якую падтрымлівае Беларусь, не застанецца беспакаранай — Латушка
11 лютага, Позірк. Прыняты Варшавай закон, скіраваны на ўзмацненне санкцыйнага ціску на Расію і Беларусь, — гэта “не толькі крок у адказ на дзеянні [Аляксандра] Лукашэнкі, але і праява дакладнай пазіцыі Польшчы ў тым, каб агрэсія, якую падтрымлівае Беларусь, не заставалася беспакаранай”, адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК), кіраўнік Народнага антікрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
Паводле слоў палітыка, якога цытуе прэс-служба АПК, у гэтым кантэксце Польшча “працягвае адыгрываць ключавую ролю ў абароне міру і стабільнасці ў Еўропе”.
У выніку змен, прынятых у польскім заканадаўстве, узмацняецца кантроль за выкананнем санкцый, што, як чакаецца, ускладніць абыход дзейных абмежаванняў. Цяпер экспарцёры будуць абавязаныя прадастаўляць доказы таго, што тавары, якія яны адпраўляюць, не трапяць на тэрыторыю Расіі ці Беларусі.
Акрамя таго, уводзяцца больш строгія патрабаванні да кампаній, якія раней “маглі знаходзіць шчыліны для вядзення бізнесу з расійскімі і беларускімі контрагентамі, нягледзячы на міжнародныя забароны”; асаблівая ўвага надаецца фінансавым патокам, звязаным з Беларуссю, што “непасрэдна скіравана на прадухіленне выкарыстання беларускіх і расійскіх фінансавых каналаў для абыходу санкцый”, адзначае АПК.
“Важна адзначыць, што новае санкцыйнае рашэнне ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі мае сілу закона, а значыць, адмяніць яго можна таксама толькі законам, рашэннем дзвюх палат парламента Польшчы, падпісаным прэзідэнтам”, — адзначыў Латушка.
Закон, дадаў ён, ёсць не проста адказам на расійскую агрэсію, але і сігналам “жорсткай пазіцыі Польшчы ў дачыненні да Лукашэнкі, які, нягледзячы на сваю легітымнасць толькі ў вачах Крамля, працягвае падтрымліваць вайну і даваць тэрыторыі для расійскага войска”.
“Лукашэнка, магчыма, разлічвае, што яго палітычны альянс з Пуціным дазволіць пазбегнуць міжнароднай ізаляцыі, аднак Польшча і іншыя краіны ЕС ясна даюць зразумець: ніякія ўгаворы і манеўры не пазбавяць Лукашэнку і яго асяроддзе ад наступстваў удзелу ў злачыннай вайне супраць Украіны”, — лічыць кіраўнік НАУ.
Прынятыя змены ў польскім заканадаўстве набудуць моц праз 14 дзён пасля публікацыі, што, паводле Латушкі, “азначае неадкладныя наступствы для ўсіх, хто спрабуе абысці санкцыі”. “Польшча працягвае дзейнічаць як лідар у санкцыйнай палітыцы сярод краін ЕС, абмяжоўваючы беларускаму рэжыму магчымасці абыходу міжнародных абмежаванняў”, — канстатаваў намеснік кіраўніцы АПК.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў змены ў закон, якія ўзмацняюць кантроль за выкананнем санкцый, 6 лютага.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПлатформа "Новая Беларусь" правяла рэбрэндынг і змяніла назвуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у чатыры разы перавышае паказчыкі пачатку мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2024 год лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь — лабараторыя рэпрэсій, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–10 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+