Сітуацыя з карупцыяй пагаршаецца ў Беларусі чацвёрты год запар — Transparency International
![](https://aianalyticsweb.com/wp-content/uploads/2024/01/korrupcija_unsplash_bermix_studio_1128x752.jpg)
11 лютага, Позірк. У Беларусі чацвёрты год запар пагаршаецца сітуацыя з карупцыяй, сведчыць “Індэкс успрымання карупцыі”, які штогод вылічваецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Transparency International (штаб-кватэра ў Берліне).
Індэкс вызначаецца на аснове ўспрымання ўзроўню карупцыі экспертамі і прадстаўнікамі бізнесу 180 краін і тэрыторый. Дзяржавам прысвойваюць балы — ад 0 (сур’ёзная карупцыя) да 100 (поўная адсутнасць карупцыі).
Па выніках 2024 года Беларусь набрала 33 балы (у 2023-м — 37, у 2022-м — 39, у 2021-м — 41, у лепшым для сябе 2020-м — 47) і падзяліла 114 месца (годам раней 98-е) з Босніяй і Герцагавінай, Лаосам, Манголіяй, Сьера-Леоне, Панамай і Філіпінамі). Гэта не самы горшы вынік з 2012 года, калі пачалося вылічэнне згаданага індэкса: паводле вынікаў 2013 года Беларусь мела 29 балаў.
Сярод суседзяў Беларусі найгоршы паказчык у Расіі (154-е месца і 22 балы). Украіна заняла 105-е месца (35 балаў), Польшча — 53-е (53), Латвія — 38-е (59), Літва — 32-е (63).
Першае месца ў “Індэксе ўспрымання карупцыі” тры гады запар аднаасобна займае Данія (90). У першую васьмёрку па выніках 2024 года ўвайшлі Фінляндыя (88), Сінгапур (84), Новая Зеландыя (83), Люксембург, Нарвегія і Швейцарыя (па 81), Швецыя (80).
Замыкаюць рэйтынг Паўднёвы Судан (8), Самалі (9), Венесуэла (10) і Сірыя (12).
13 лістапада мінулага года начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Беларусі Ігар Грэйба на семінары, прысвечаным пытанням удасканалення супрацьдзеяння карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях, паведаміў, што за студзень — верасень 2024 года ў Беларусі было зарэгістравана 1.058 карупцыйных злачынстваў, што, паводле яго слоў, на 87 менш, чым за аналагічны перыяд 2023-га — 1.145 (-7,6%).
Прадстаўнік нагляднага органа тады падкрэсліў, што “дзякуючы мерам стрымлівання і ранняй прафілактыкі ў нас у краіне карупцыя не перавышае 2% у структуры агульнай злачыннасці”.
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў сярэдзіне 1990-х гадоў шмат у чым дзякуючы вобразу змагара з карупцыяй і працягвае выкарыстоўваць гэтую тэму. За 30 гадоў карупцыя так і не была пераможана.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2024 год лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь — лабараторыя рэпрэсій, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–10 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПад эгідай EESC плануецца правесці мерапрыемствы па падтрымцы беларускіх ініцыятыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 11 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства