У 81-гадовага жыхара Клайпеды знайшлі склад кантрабандных беларускіх цыгарэт
![](https://aianalyticsweb.com/wp-content/uploads/2025/02/kontrabanda_klaipeda_sigarety_sogg_1128x752.jpg)
12 лютага, Позірк. У 81-гадовага жыхара Клайпеды знойдзены склад кантрабандных беларускіх цыгарэт, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы.
Паводле інфармацыі ведамства, 11 лютага мужчыну ў двары дома ў цэнтры горада праверылі супрацоўнікі Крымінальнай выведкі САДМ. Пры ім сярод іншага знайшлі 20 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці.
У доме ў затрыманага знайшлі 3.850 пачкаў розных марак цыгарэт з беларускімі акцызамі, у машыне — яшчэ 500. Адзначаецца, што агульны кошт тытунёвых вырабаў з улікам падаткаў, абавязковых да выплаты ў Літве, складае 19,5 тыс. еўра.
Пракуратура распачала дасудовае расследаванне “па факце незаконнага валодання акцызнымі таварамі і самаробнымі моцнымі алкагольнымі напоямі”; мужчыну пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Пасля допыту затрыманага адпусцілі, папярэдне ўзяўшы пісьмовае абавязацельства не пакідаць месца жыхарства.
Некалькі гадоў таму, паводле інфармацыі САДМ, гэты ж мужчына за “незаконнае валоданне акцызнымі таварамі” быў аштрафаваны амаль на 10 тыс. еўра.
На пачатку лютага памежнае ведамства рапартавала пра скарачэнне кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Паводле даных САДМ, у 2024 годзе памежнікі канфіскавалі 1 млн 386 тыс. 714 пачкаў кантрабандных цыгарэт. У параўнанні з 2023 годам зафіксавана памяншэнне ў 1,7 раза (было 2,5 млн пачкаў), 2022-м — больш чым у 3 разы (4,3 млн).
У 2024 годзе літоўскія памежнікі затрымалі 340 чалавек за кантрабанду або незаконную перавозку падакцызных тавараў, у 2023 годзе — 447, у 2022-м — 475. Кантрабанду ў асноўным перавозілі грамадзяне Літвы, падкрэслівала памежная служба.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У студзені будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 4,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПлатформа "Новая Беларусь" правяла рэбрэндынг і змяніла назвуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у чатыры разы перавышае паказчыкі пачатку мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства