Навіна аб вызваленні Кузнечыка выдатная, але важна не забываць пра 40 журналістаў, якія застаюцца за кратамі — прадстаўнік БАЖ
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 12 лютага 2025 года ў 23:08
12 лютага, Позірк. “Гэта выдатная навіна, нягледзячы на тое што журналіст ужо правёў за кратамі больш за тры гады“, — заявіў “Позірку“ намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (працуе ў выгнанні) Барыс Гарэцкі, каментуючы вызваленне пазаштатнага супрацоўніка “Радыё Свабода“ Андрэя Кузнечыка.
“Ён быў затрыманы восенню 2021 года. Затрыманы абсалютна ні за што. Прасядзеў за кратамі, не будучы ў чымсьці вінаватым”, — адзначыў Гарэцкі.
“Але самае галоўнае, — падкрэсліў прадстаўнік БАЖ, — што за кратамі застаюцца яшчэ 40 беларускіх журналістаў, нашых калегаў. Вельмі важна не забываць пра іх і працягваць дамагацца іх вызвалення“.
Аб выхадзе на волю Кузнечыка, а таксама Алены Маўшук і “грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца“ (магчыма, гэта беларуска-амерыканскі адвакат Юрый Зянковіч) дзякуючы садзейнічанню ЗША паведаміла каманда Святланы Ціханоўскай. Усе трое былі дастаўленыя ў амерыканскую амбасаду ў Вільнюсе.
Андрэй Кузнечык, якому 29 снежня споўнілася 46 гадоў, быў затрыманы 25 лістапада 2021 года. 8 чэрвеня Магілёўскі абласны суд прыгаварыў яго да 6 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім).
48-гадовая Алена Маўшук знаходзілася за кратамі з 10 жніўня 2020 года. Маці трох дзяўчынак была затрыманая ў Пінску ў паслявыбарчую ноч падчас акцыі пратэсту. Асуджаная на 6 гадоў пазбаўлення волі, пазбаўленая таксама бацькоўскіх правоў. Паводле звестак праваабаронцаў, скардзілася на гвалт у калоніі. Яе муж прыгавораны да 6,5 года пазбаўлення волі.
Юрый Зянковіч (пакуль не пацверджана, што вызвалены) быў затрыманы 12 красавіка 2021 года, праходзіў па “справе змоўшчыкаў“ разам са старшынёй Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым (10 гадоў пазбаўлення волі, памілаваны), палітолагам Аляксандрам Фядутам (10 гадоў пазбаўлення волі, інфармацыі пра памілаванне не было) і інш. З улікам наступных працэсаў асуджаны на 13,5 года пазбаўлення волі.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЛетась па росце сельгасвытворчасці Беларусь заняла ў ЕАЭС трэцяе месца пасля першага ў 2023 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У студзені будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 4,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПлатформа "Новая Беларусь" правяла рэбрэндынг і змяніла назвуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у чатыры разы перавышае паказчыкі пачатку мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка