Мінск 01:07

Кіраўнік “РС” спадзяецца на вызваленне палітвязня Ігара Лосіка

Фота: rferl.org

12 лютага, Позірк. “Мы захоўваем надзею, што наш журналіст Ігар Лосік таксама будзе вызвалены”, — заявіў прэзыдэнт “Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода” Стывэн Капус, каментуючы вызваленне палітзняволенага супрацоўніка беларускай рэдакцыі Андрэя Кузнечыка.

“Гэта радасны дзень для Андрэя, ягонай жонкі і іх дваіх малых дзяцей. Пасля больш чым трох гадоў разлукі, гэтая сям’я зноў разам, дзякуючы прэзыдэнту Трампу. Мы таксама ўдзячныя дзяржсакратару Рубіё і ягонай камандзе, і літоўскаму ўраду за іх падтрымку”, — цытуе яго “Радыё Свабода”.

Аб вызваленні Кузнечыка і палітзняволенай Алены Маўшук, а таксама “грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца”, паведаміў тэлеграм-канал дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.

Яны выехалі з Беларусі.

Неназваным пакуль амерыканскім грамадзянінам, які выйшаў на волю ў Беларусі, можа быць юрыст Юрый Зянковіч.

32-гадовы Лосік адбывае пакаранне 15 гадамі зняволення паводле двух артыкулаў КК: 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) і 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Утрымліваецца ў ПК № 1 (Наваполацк, Віцебская вобласць) у рэжыме інкамунікада.

Падзяліцца: