Былым мужам лёгкаатлеткі Ціманоўскай, які вярнуўся ў Беларусь, зацікавіўся СК
![](https://aianalyticsweb.com/wp-content/uploads/2025/02/zdanevich_inst_1128x752.jpg)
13 лютага, Позірк. Следчы камітэт правярае інфармацыю пра знаходжанне ў Беларусі і датычнасць да “здзяйснення злачынстваў” Арсенія Зданевіча — некалі спартоўца, былога мужа экс-беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай, якая атрымала грамадзянства Польшчы.
“Паводле звестак следства, сёлета ў лютым у сетцы Інтэрнэт, у тым ліку ў сацыяльных сетках, з’явілася інфармацыя пра тое, што ў Беларусі знаходзіцца Арсеній Зданевіч, які, зыходзячы з тэкстаў публікацый, браў удзел у экстрэмісцкіх акцыях, скіраваных на дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і дзейнай улады, выкарыстоўваў адпаведную сімволіку і здзяйсняў іншыя дзеянні, скіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы”, — паведаміла 13 лютага ведамства.
“Карыстальнікі сеткі спасылаюцца на крыніцу ў асобе былой жонкі А.Зданевіча — удзельніцы аднаго з экстрэмісцкіх фарміраванняў К.Ціманоўскай, якая цяпер знаходзіцца па-за межамі Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.
СК заявіў, што на падставе “распаўсюджванай у сетцы інфармацыі” распачатыя “праверачныя мерапрыемствы”. “Разглядаецца пытанне пра магчымае прыцягненне Зданевіча да вызначанай законам адказнасці. Кожнаму факту супрацьпраўнай дзейнасці будзе дадзеная прынцыповая прававая ацэнка”, — заявіла ведамства.
Ціманоўская, якая ўваходзіла ў беларускую зборную, атрымала шырокую вядомасць пасля скандалу на Алімпійскіх гульнях 2021 года ў Токіа. Трэнерскі склад запатрабаваў ад яе выступіць у дысцыпліне, якая разыходзілася з яе профілем. Ціманоўская адмовілася і вынесла праблему на публіку. Шырокай грамадскасці стала вядома пра канфлікт спартсменкі з намеснікам дырэктара рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Артурам Шумаком і галоўным трэнерам па лёгкай атлетыцы Юрыем Майсевічам.
1 жніўня 2021 года Ціманоўскую спрабавалі прымусова адправіць на радзіму, аднак у аэрапорце Токіа яна звярнулася па дапамогу ў паліцыю. З Японіі яна вылецела ў Аўстрыю, а затым у Польшчу, дзе пражывае зараз.
28 чэрвеня 2023 года прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў акт аб прыняцці яе ў грамадзянства.
Ціманоўская ў складзе зборнай Польшчы ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях, якія прайшлі ў Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 года.
Ціманоўская развялася са Зданевічам у 2023 годзе, абвінаваціўшы яго ў здрадах і фінансавых махінацыях.
9 лютага 2025 года медыя “Наша Ніва” паведаміла, што лёгкаатлетка пабачыла Зданевіча на відэазапісе ў сацсетках мінскай аўтамыйкі. Ціманоўская была “ў шоку ад таго, што былы муж у прынцыпе адважыўся перасекчы мяжу радзімы”, разам з тым адзначыўшы, што, паводле яе інфармацыі, у Беларусь ён вярнуўся праз Расію.
“Па-першае, ён атрымаў у Польшчы польскае грамадзянства праз подпіс прэзідэнта за 9 месяцаў, таму што з’яўляецца палітычным уцекачом, і пры падачы на грамадзянства пазначыў у анкеце, што яму небяспечна вяртацца ў Беларусь, — адзначыла спартсменка. — Па-другое, ён даў шмат інтэрв’ю супраць улады, а таксама ў яго было шмат сторыс пра 2020-ы, выбары, мітынгі і вайну ва Украіне. Па-трэцяе, разам са мной ён хадзіў на мітынгі ў Польшчы і насіў БЧБ-сцяг”.
Пасля гэтага, паведаміла “Наша Ніва”, яна “тэгнула ў сваіх сторыс акаўнт МУС Беларусі, а таксама пагранічнай службы”.
Такім чынам, Ціманоўская фактычна прыцягнула ўвагу беларускіх сілавікоў да сітуацыі са Зданевічам.
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі выдадзена больш за 27 тыс. генетычных пашпартоў — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваДоля выдаткаў на адукацыю пры датэрміновым выкарыстанні сямейнага капіталу вырасла з 6% да 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ўтрая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваБольшасць выбірае шлюбную цырымонію на беларускай мове — прадстаўнік Мінюста (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць лекаваных у Беларусі замежнікаў за мінулы год вырасла амаль на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЛетась па росце сельгасвытворчасці Беларусь заняла ў ЕАЭС трэцяе месца пасля першага ў 2023 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+