Ціханоўская “ўзрушаная” атакай на ЧАЭС

14 лютага, Позірк. Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская “ўзрушаная атакай расійскага беспілотніка” на Чарнобыльскую АЭС.
“Для беларусаў Чарнобыль — гэта не проста гісторыя, гэта глыбокая рана. Пасля катастрофы 1986 года мы перажылі больш за палову радыеактыўных ападкаў. Мы не можам дазволіць Расіі знішчыць нашу нацыю, наша навакольнае асяроддзе і нашу будучыню”, — напісала палітык у X.
Пра атаку “расійскага ўдарнага дрона з фугаснай баявой часткай” на Чарнобыльскую атамную электрастанцыю некалькімі гадзінамі раней паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, якія прыводзіць яго афіцыйны тэлеграм-канал, здарэнне адбылося ў ноч на 14 лютага.
Удар прыпаў на сховішча, якое “беражэ свет ад радыяцыі разбуранага чацвёртага энергаблока ЧАЭС”. “Гэтае сховішча Украіна будавала разам з іншымі краінамі Еўропы і свету, разам з Амерыкай — з усімі, хто хоча сапраўднай бяспекі для людзей”, — адзначыў ён.
Зяленскі назваў Расію “адзінай дзяржавай у свеце”, якая “можа атакаваць такія аб’екты, акупаваць тэрыторыю атамных станцый і весці баявыя дзеянні, наогул не лічачыся з наступствамі”.
На яго думку, гэта “тэрарыстычная пагроза ўсяму свету”.
Украінскія ратавальнікі патушылі пажар, які ўзнік у выніку атакі. Нягледзячы на “істотныя пашкоджанні” сховішча, паводле сцвярджэння Зяленскага, “радыяцыйны фон не падвышаўся”.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак, які знаходзіцца цяпер на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, адзначыў у сваім тэлеграм-канале: “Шмат інфармацыі сёння дадзім нашым амерыканскім партнёрам пра ўдар Расіі па ЧАЭС, пра тое, як яны запускаюць пастаянна дроны праз Чарнобыльскую зону, пра пагрозы сховішчу і ядзернай бяспецы”.
Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) паведаміла, што прыкладна ў 01:50 яго каманда, якая працуе на Чарнобыльскай пляцоўцы, “пачула выбух”.
26 красавіка 1986 года здарылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Нягледзячы на тое, што АЭС месціцца ва Украіне, больш за 70% радыенуклідаў, што выйшлі ў выніку разбурэння рэактара чацвёртага энергаблока, асела ў Беларусі.
- ЭканомікаМэты ўладаў па прыросту ВУП на 4,1% і інфляцыі да 5% у 2025 годзе выглядаюць няўзгодненымі — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку лютага суседнія краіны ЕС спынілі больш за 400 спроб нелегальнай міграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку лютага суседнія краіны ЕС спынілі больш за 400 спроб нелегальнай міграцыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларуская моладзь лічыць, што патрыёты павінны жыць і працаваць у краіне — Інстытут сацыялогіі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧвэрць беларусаў заявіла пра зніжэнне даходаў — даследаванне BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваБелстат: Плошча загінулых лясных насаджэнняў за год павялічылася ў 3,2 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 лютага — 7 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15–17 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка