Мінск 01:58

З “перамогай на выбарах” Лукашэнка павіншаваў прэзідэнт Эквадора

14 лютага, Позірк. Прэзідэнт Эквадора Даніэль Набоа павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з “перамогай на выбарах”, паведамляе прэс-служба другога з іх.

Эквадор “высока цэніць двухбаковыя адносіны з Беларуссю і спадзяецца на далейшае ўмацаванне нашых сувязей дружбы і супрацоўніцтва ў розных галінах, якія маюць узаемную цікавасць”, гаворыцца ў віншаванні.

Набоа зычыў Лукашэнку “далейшых поспехаў у намаганнях па забеспячэнні дабрабыту і працвітання беларускага народа”.

8 студзеня ў некалькіх эквадорскіх турмах адбыліся беспарадкі, зняволеныя ўзялі ў закладнікі ахоўнікаў. Здзейсніў уцёкі лідар злачыннай групоўкі “Лос Чонерос” Адольфа Масіяс.

У сувязі з тым, што адбылося, прэзідэнт увёў 60-дзённы рэжым надзвычайнай сітуацыі, каб прыцягнуць узброеныя сілы да аднаўлення кантролю над пенітэнцыярнай сістэмай.

Рашэнне кіраўніка дзяржавы справакавала хвалю беспарадкаў.

МЗС Беларусі выступіла з “настойлівай рэкамендацыяй” устрымацца ад наведвання гэтай краіны да ўрэгулявання сітуацыі.

Па стане на 14 лютага віншаванні з “перавыбраннем” Лукашэнка атрымаў ад кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 36 краін: Азербайджана, Алжыра, Бахрэйна, Босніі і Герцагавіны, Венесуэлы, В’етнама, Ганы, Грузіі, Зімбабвэ, Ірана, Казахстана, Катара, Кеніі, Кітая, КНР, КНДР, Кубы, Кыргызстана, Лаоса, Манголіі, Нігерый, Нікарагуа, ААЭ, Амана, Пакістана, Расіі, Саудаўскай Аравіі, Сербіі, Таджыкістана, Тайланда, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Шры-Ланкі, Экватарыяльнай Гвінеі, Эсваціні, Эквадора.

Аб непрызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 26 студзеня ў той ці іншай форме заявіла 40 краін: Аўстралія, Аўстрыя, Албанія, Андора, Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, , Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя і Эстонія.

Падзяліцца: