З 2020 года не менш як 33 чалавекі накіравалі на прымусовае лячэнне з палітычных матываў
![](https://aianalyticsweb.com/wp-content/uploads/2025/02/psih_lechebnica_minsk_1128x752.jpg)
14 лютага, Позірк. З 2020 года не менш як 33 чалавекі накіравалі на прымусовае лячэнне з палітычных матываў, восем з іх ужо вызваленыя, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле даных праваабаронцаў, цяпер на прымусовым лячэнні сама меней 23 чалавекі.
Як правіла, такіх людзей судзяць у закрытым рэжыме як “асоб, што здзейснілі грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, у стане несвядомасці або хворых пасля здзяйснення злачынства на псіхічны разлад (захворванне)” (п. 13 арт. 6 КПК), адзначаецца ў паведамленні.
Самая вядомая з іх — Марыя Успенская. Гэта ўдава Андрэя Зельцара, што быў забіты супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі, якія ўварваліся ў дом. У чэрвені 2022 года за “саўдзел у забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка” паводле арт. 16 і п.п. 5 і 10, ч. 2 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса ёй прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Пра яе лёс нічога невядома ўжо некалькі гадоў.
“У большасці выпадкаў прызначэнне прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары было звязана з рэалізацыяй свабоды выказвання меркаванняў, інакш кажучы, за каментарыі. Такіх спраў налічваецца 22”, — адзначае “Вясна”.
Сярод асуджаных накіраваныя на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) грамадзянін Латвіі Дзмітрый Сіўко, Нэлі Алфёрава.
Самы пажылы з вядомых “Вясне” зняволеных у псіхіятрычнай бальніцы — 77-гадовы Міхаіл Ляпейка, асуджаны ў 2021 годзе паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта). Пра яго няма ніякіх звестак.
За ўдзел у пратэстах у 2020 годзе паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) на прымусовае лячэнне накіравалі Дар’ю Ляўко, Сцяпана Іваноўскага, Фёдара Сарокіна.
Двух мужчын — Ігара Альхова з Гомеля і Данііла Жарына з Магілёва — накіравалі на прымусовае лячэнне за “замах на акт тэрарызму” (ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 289 КК).
53-гадовую мінчанку Наталлю Манылу накіравалі на прымусовае лячэнне за дапамогу палітвязням. Яе справу паводле ч. 1 арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе ў кастрычніку 2024 года.
Летась у кастрычніку паводле ч. 1 арт. 3613 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) судзілі 25-гадовага Аскера Алахвердзіева. Яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем.
Усе гэтыя людзі прызнаныя палітвязнямі; некаторых з накіраваных на прымусовае лячэнне ўлады ўключылі ў спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”.
У выпадку прымянення прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары ў дачыненні да асоб, якія не небяспечныя для сябе і навакольных на момант прымянення гэтых мер, варта казаць пра адвольнае пазбаўленне волі, адзначае праваабаронца “Вясны” Павел Сапелка.
Паводле яго слоў, “від прымусовага лячэння абіраецца судом на падставе заключэння судова-псіхіятрычнай экспертызы без крытычнай ацэнкі прапанаванага экспертам заключэння”.
Разам з тым, згодна з законам “Аб псіхіятрычнай дапамозе”, рашэнне суда пра прымусовую шпіталізацыю і лячэнне выносіцца толькі ў выпадку знаходжання асобы, што пакутуе на псіхічныя разлады (захворванні) і ўхіляецца ад лячэння ў стане, які абумоўлівае яго непасрэдную небяспеку для сябе і (або) іншых асоб; яго бездапаможнасць; магчымасць прычынення істотнай шкоды свайму здароўю з прычыны пагаршэння стану псіхічнага здароўя, калі такая асоба будзе пакінутая без псіхіятрычнай дапамогі.
Праваабаронца і дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі таксама адзначае, што “ўся псіхіятрычная дапамога ў Беларусі мае элементы прымусу, што супярэчыць правам чалавека і доказнай медыцыне”.
- Грамадства, ПалітыкаДругія суткі на ЧАЭС тушаць пажар пасля атакі расійскага дронаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраўладныя сацыёлагі сцвярджаюць, што больш за 70% насельніцтва давярае сілавікамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі за студзень на 0,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–13 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа 60 гадоў працы Палац шлюбаў зарэгістраваў больш за 220 тыс. шлюбаў з замежнымі грамадзянаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка