Улады прызналі “экстрэмісцкай” кнігу палітвязня Дашкевіча, выдадзеную 12 гадоў таму

14 лютага, Позірк. Кніга “Чарвяк” грамадскага актывіста, былога лідара апазіцыйнай арганізацыі “Малады фронт”, палітвязня Змітра Дашкевіча, выдадзеная ў 2013 годзе ў Вільнюсе, прызнаная “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Адпаведнае рашэнне 11 лютага прыняў суда Заводскага раёна Мінска, сведчыць абноўлены спіс на сайце Міністэрства інфармацыі.
“Чарвяк” — зборнік “турэмных апавяданняў”, якія мужчына напісаў у зняволенні ў 2006–2008 і 2011–2013 гадах. У 2014-м гэтая кніга прынесла Дашкевічу званне лаўрэата прэміі імя Францішка Аляхновіча, заснаванай “Радыё Свабода” і Беларускім ПЭН-цэнтрам.
Аналагічны статус згаданы суд надаў кнігам “Дзевяноста другi” і “Дзевяноста трэцi” былога дэпутата Вярхоўнага Савета Сяргея Навумчыка.
“Экстрэмісцкімі матэрыяламі” таксама прызнаныя кантэнт тэлеграм-каналаў і чатаў “ВЯЧОРКА”, “Лукабек”, “Паца-Ваца”, “Вестник Михеева: Беларусь и мир”, ZMAHAR; старонак vaganovtor, zivebelarus2022, minsk_new.s у “Інстаграме”, а таксама “тгк: сливовая долина” и brest-region у “ЦікТоку”.
11 ліпеня 2023 года Дашкевіч мусіў выйсці на волю пасля 1,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.
Яго не вызвалілі, паколькі была ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). 19 кастрычніка суддзя Таццяна Дзеравянка з суда Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) прызнала актывіста вінаватым паводле гэтага артыкула і прыгаварыла да 1 года пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Для Дашкевіча той крымінальны тэрмін стаў чацвёртым.
30 верасня 2024 года стала вядома, што суд Першамайскага раёна сталіцы прыгаварыў Дашкевіча яшчэ да 1 года і 3 месяцаў зняволення (строгі рэжым) паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 1 арт. 411 КК.
У Дашкевіча чацвёра дзяцей. У ліпені 2022 года разам з мужчынам асудзілі яго жонку Анастасію Дашкевіч (Палажанка), якая раней таксама была ў “МФ”. Паводле арт. 342 яе прыгаварылі да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
- ЭканомікаМэты ўладаў па прыросту ВУП на 4,1% і інфляцыі да 5% у 2025 годзе выглядаюць няўзгодненымі — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку лютага суседнія краіны ЕС спынілі больш за 400 спроб нелегальнай міграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку лютага суседнія краіны ЕС спынілі больш за 400 спроб нелегальнай міграцыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларуская моладзь лічыць, што патрыёты павінны жыць і працаваць у краіне — Інстытут сацыялогіі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧвэрць беларусаў заявіла пра зніжэнне даходаў — даследаванне BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваБелстат: Плошча загінулых лясных насаджэнняў за год павялічылася ў 3,2 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 лютага — 7 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15–17 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка