У Гомельскай вобласці заявілі пра “стабільную радыяцыйную абстаноўку” пасля атакі дрона на ЧАЭС

14 лютага, Позірк. На 14 лютага “радыяцыйная абстаноўка стабільная, магутнасць дозы гама-выпраменьвання на пунктах назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра адпавядае шматгадовым значэнням”, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Руткоўскі.
Чыноўнік выказаўся на гэты конт у сувязі з “інцыдэнтам, які адбыўся сёння ўначы, на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі”.
“Нашыя спецыялісты сумесна з філіялам “Гомельаблгідрамет” і Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведнікам на сталай аснове праводзяць маніторынг магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў рэгіёне”, — цытуе Руткоўскага тэлеграм-канал аблвыканкама.
Пра атаку “расійскага ўдарнага дрона з фугаснай баявой часткай” на ЧАЭС паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, напад адбыўся ў ноч на 14 лютага.
Удар прыпаў на сховішча, якое “беражэ свет ад радыяцыі разбуранага чацвёртага энергаблока ЧАЭС”. “Гэтае сховішча Украіна будавала разам з іншымі краінамі Еўропы і свету, разам з Амерыкай — з усімі, хто хоча сапраўднай бяспекі для людзей”, — адзначыў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны заявіў, што радыяцыйны фон не падвышаўся, нягледзячы на “істотныя пашкоджанні” сховішча.
Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) паведаміла, што прыкладна ў 01:50 яго каманда, што працуе на Чарнобыльскай пляцоўцы, “пачула выбух”.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла, што “ўзрушаная атакай расійскага беспілотніка” на ЧАЭС.
- ЭканомікаМэты ўладаў па прыросту ВУП на 4,1% і інфляцыі да 5% у 2025 годзе выглядаюць няўзгодненымі — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку лютага суседнія краіны ЕС спынілі больш за 400 спроб нелегальнай міграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку лютага суседнія краіны ЕС спынілі больш за 400 спроб нелегальнай міграцыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларуская моладзь лічыць, што патрыёты павінны жыць і працаваць у краіне — Інстытут сацыялогіі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧвэрць беларусаў заявіла пра зніжэнне даходаў — даследаванне BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваБелстат: Плошча загінулых лясных насаджэнняў за год павялічылася ў 3,2 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 лютага — 7 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15–17 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка