Вячорка: У вызваленні палітвязняў ёсць магчымасць прасунуцца далей

17 лютага, Позірк. У вызваленні палітвязняў “ёсць магчымасць прасунуцца далей”, заявіў 17 лютага ў эфіры праграмы “Обычное утро“ галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
“Вызваленне трох палітвязняў з удзелам Злучаных Штатаў Амерыкі — гэта быў пралог, пачатак, — сказаў ён. — Мы бачым, што Лукашэнку “баляць” санкцыі. І [намеснік памочніка дзяржсакратара ] Крыстафер Сміт, які вярнуўся з Мінска, сказаў, што вызваленне гэтых людзей — гэта якраз вынік ціску. І менавіта пад цяжарам гэтай міжнароднай ізаляцыі, санкцыйнага ціску, Лукашэнка гатовы рабіць саступкі. І ў выпадку, калі ён іх сапраўды зробіць… Калі гэта не будзіць проста словы, калі гэта будуць проста абяцанні, <…> людзей рэальна выпусцяць, спыняцца рэпрэсіі, то мы <…> будзем прапанoўваць партнёрам пэўную частку санкцый змякчыць“.
Адказваючы на пытанне, што будзе расцэньвацца як змягчэнне рэпрэсій, Вячорка адзначыў, што “пытанне абмяркоўваецца”. Важна, паводле яго слоў, фіксаваць, “у якім кірунку ідзе маштаб рэпрэсій — павялічваецца ці памяншаецца”.
“Я думаю, што ў бліжэйшыя тыдні мы павінны дакладна адчуць, як паводзіць сябе рэжым. Ад гэтага ў тым ліку будзе залежыць рэакцыя і магчымасці для працягу гэта дыялогу. Я думаю, што самае важнае — не дапусціць новых затрыманняў і арыштаў. Другое — гэта прыпыніць любыя [палітычна матываваныя] суды. Трэцяе — палітвязні павінны быць выведзены з рэжыму інкамунікада <…>, усе павінны атрымаць медычную дапамогу”, — патлумачыў палітык.
“Што цяжка зафіксаваць, так гэта атмасферу страху, таму што проста спыненне затрыманняў не значыць, што адразу атмасфера ў грамадстве змякчаецца і мы зноў сябе адчуваем, як у 2019-м годзе, і зноў людзі могуць свабодна выходзіць на вуліцу, выказваць сваю думку“, — дадаў дарадца Ціханоўскай.
Кантакты дэмсіл з США на тэму вызвалення палітвязняў пачаліся яшчэ ў мінулым годзе і “працягваюцца ўвесь час”, адзначыў Вячорка. З прыходам прэзідэнта Трампа з’явілася больш магчымасцяў, бо “Лукашэнка адчувае вялікую няўпэўненасць: паскараюцца працэсы па Украіне, наладжваюцца мірныя перамовы“, лічыць ён.
На думку Вячоркі, “самае галоўнае для міжнароднай супольнасці — спыненне вайны [ва Ўкраіне]”, а не праблема існавання ў Беларусі палітвязняў, таму аб праблеме трэба нагадваць.
12 лютага ў тэлеграм-канале Ціханоўскай з’явілася інфармацыя аб вызваленні палітвязняў Андрэя Кузнечыка (экс-супрацоўнік “Радыё Свабода”) і Алены Маўшук, а таксама “грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца”.
Падрабязнасці вывазу Кузнечыка і Маўшук у Літву Сміт, які непасрэдна ўдзельнічаў у ім, паведаміў у каментары тэлеканалу CNN: “Гэта была спецыяльная аперацыя, падчас якой мы перасеклі беларускую мяжу, прыбылі ў Мінск і сустрэліся з беларускімі калегамі, якія перадалі нам гэтых трох затрыманых”.
Напярэдадні паведамлялася, што падчас візіту ў Мінск 12 лютага Сміт сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і старшынём КДБ Іванам Церцелем — паводле звестак The New York Times.
На наступны дзень, паводле інфармацыі выдання, прадстаўнік Дзярждэпартаменту правёў у Вільнюсе брыфінг для дыпламатаў: “Наступным крокам, сказаў спадар Сміт, ⟨…⟩ паводле слоў людзей, якія [там] прысутнічалі, з’яўляецца магчымая вялікая здзелка, у рамках якой спадар Лукашэнка вызваліць мноства палітычных зняволеных, уключаючы вядомых. Узамен Злучаныя Штаты аслабяць санкцыі ў дачыненні да беларускіх банкаў і экспарту калійных угнаенняў”.
Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, паведаміла “Позірку”, што артыкул грунтуецца ў асноўным на рэальнай інфармацыі, але ўстрымалася ад далейшых каментароў “у сувязі з выключнай адчувальнасцю тэмы”.
Афіцыйнай інфармацыі аб сустрэчах Сміта або якіх-небудзь іншых членаў дэлегацыі ЗША з Лукашэнкам альбо Церцелем няма.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПерад выбарамі ўлады спрабавалі пагасіць даўгі па зарплаце ў ААТ "Гомельхімсэрвіс" для "недапушчэння напружанасці ў калектыве" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа 10 гадоў у РНПЦ дзіцячай хірургіі выратавана больш за 100 дзяцей з дапамогай апарата ЭКМАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнага пранікнення з Беларусі ў ЕС менш чым за тры тыдні лютага перавысіла студзеньскі паказчыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУплыў расійскай культуры на жыхароў беларускіх гарадоў другасны ў параўнанні з заходняй — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць жыхароў беларускіх гарадоў супраць далейшай русіфікацыі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДоля гарадскіх жыхароў, якія аддаюць перавагу беларускай мове, павялічылася за год з 7% да 11 — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка