Мінск 23:15

Ціханоўская заклікала ЗША і ЕС уключыць Беларусь у перамоўны працэс па Украіне

Святлана Ціханоўская і Ўрсула фон дэр Ляен у Мюнхене
Фота: прэс-служба АПК

17 лютага, Позірк. Уключыць Беларусь у перамоўны працэс па Украіне, каб не дапусціць захавання яе ў сферы ўплыву Расіі, заклікала ЗША і ЕС дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет.

Сярод іншых яна сустрэлася з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен.

“Я працягваю перамовы з лідарамі ЗША і ЕС — не толькі аб спраівядлівым міры для Украіны, але і для Беларусі. Беларусь павінна быць на парадку дня мірных перамоў. Мы павінны вывесці нашую краіну з вайны і разарваць хватку Расіі”, — адзначыла Ціханоўская з гэтай нагоды.

У рамках Мюнхенскай канферэнцыі палітык ўзяла ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў. За чатыры гады ўдзелу ў форуме яна ўпершыню выступіла на асноўнай сцэне.

Дэмлідар удзельнічае ў працы форуму з 2022 года. У мінулым годзе экспертная ініцыятыва iSANS арганізавала ў межах канферэнцыі круглы стол па Беларусі.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы (Münchener Sicherheitskonferenz, Munich Security Conference) — штогадовы міжнародны форум, які праводзіцца ў Мюнхене (адміністрацыйны цэнтр Баварыі, поўдзень Германіі) з 1963 года.

Ціханоўская абмеркавала з кангрэсменамі ЗША падтрымку незалежных беларускіх СМІ

16 лютага, Позірк. Сустрэчы з кіраўнікамі камітэтаў па замежных справах Кангрэсу ЗША правяла на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, паведаміў "Позірку" яе галоўны дарадца Франак Вячорка. Падкрэсліўшы, што Браян Маст (Палата прадстаўнікоў) і Джым Рыш (Сенат) …
Падзяліцца: