Ціханоўская і Гансалес абмеркавалі ціск на рэжымы Лукашэнкі і Мадуры

17 лютага, Позірк. Міжнародны ціск на рэжымы Аляксандра Лукашэнкі і Нікаласа Мадуры абмеркавалі на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы дэмакратычныя лідары Беларусі Святлана Ціханоўская і Венесуэлы Эдмунда Гансалес.
Ціханоўская “выказала словы падтрымкі і салідарнасці венесуэльскаму народу, які змагаецца за свабоду”, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Бакі абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсіямі ў абедзвюх краінах і магчымыя шляхі выхаду з крызісаў, а таксама “закранулі пытанні супрацоўніцтва паміж рэжымамі Лукашэнкі і Мадура”.
“Асобная ўвага была ўдзелена сітуацыі з правамі чалавека, рэпрэсіям і палітвязням, а таксама адносінам з новай адміністрацыяй ЗША, — адзначыў Вячорка. — Ціханоўская і Гансалес падзяліліся досведам падтрымкі грамадзян, якія апынуліся ў выгнанні, і дамовіліся аб супрацоўніцтве на міжнароднай арэне“.
Палітыкі абмеркавалі “магчымасці ўзняцця беларускага пытання” сярод краін Лацінскай Амерыкі, а таксама арганізацыю сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных парушэнням правоў чалавека.
28 ліпеня 2024 года ў Венесуэле адбыліся прэзідэнцкія выбары, пераможцам якіх трэці раз абвясцілі Мадура. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён набраў 51,2% галасоў, нязначна апярэдзіўшы кандыдата аб’яднанай апазіцыі — былога дыпламата Эдмунда Гансалеса (44,2%). Паводле даных незалежных экзітполаў, Гансалеса падтрымала 65% выбаршчыкаў, а Мадура — ад 14% да 31%.
Пасля выбараў у Венесуэле пачаліся пратэсты апазіцыі. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, у Каракасе паліцыя і ваенныя прымянялі супраць пратэстантаў слёзатачывы газ і гумовыя кулі. Пратэсты былі канчаткова задушаны ў пачатку жніўня.
Загінула сама меней 28 чалавек, каля 200 было паранена. Улады арыштавалі каля дзвюх тысяч чалавек, з’явіліся паведамленні аб тым, што некаторыя падвергліся катаванням.
У сярэдзіне лістапада ўлады аб’явілі аб вызваленні 225 чалавек, затрыманых падчас пратэстаў.
Дэмакратычныя краіны не прызналі вынікі выбараў. Шэраг дзяржаў, у тым ліку ЗША, прызналі Гансалеса абраным прэзідэнтам. Ён быў вымушаны пакінуць краіну перад пагрозай арышту ў верасні мінулага года.
Мадура ажыццяўляе ўладу ў Венесуэле з 2013 года — пасля смерці ранейшага аўтарытарнага кіраўніка Уга Чавеса. Супраць Венесуэлы ўведзены шэраг міжнародных санкцый.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПерад выбарамі ўлады спрабавалі пагасіць даўгі па зарплаце ў ААТ "Гомельхімсэрвіс" для "недапушчэння напружанасці ў калектыве" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа 10 гадоў у РНПЦ дзіцячай хірургіі выратавана больш за 100 дзяцей з дапамогай апарата ЭКМАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнага пранікнення з Беларусі ў ЕС менш чым за тры тыдні лютага перавысіла студзеньскі паказчыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУплыў расійскай культуры на жыхароў беларускіх гарадоў другасны ў параўнанні з заходняй — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць жыхароў беларускіх гарадоў супраць далейшай русіфікацыі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДоля гарадскіх жыхароў, якія аддаюць перавагу беларускай мове, павялічылася за год з 7% да 11 — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка