Мінск 23:30

Усе асноўныя валюты падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня

Крыніца: pixabay.com

17 лютага, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 лютага 2025 года.

Каціроўка долара вырасла да 3,2645 рубля (+0,0012; +0,04%), юаня — да 4,4416 за 10 (+0,0032; +0,07%), еўра — да 3,4092 (+0,023; 0,68%),0 0,02%).

На мінулым рабочым тыдні (10–14 лютага) долар патаннеў на 3,73% (з 3,3899 да 3,2633 рубля), еўра — на 3,61% (з 3,513 да 3,3862), юань — на 4,27% (з 4,633); расійскі рубель падаражэў на 2,49% (з 3,4534 да 3,5393 за 100).

На 1,73% (з 3,4735 да 3,4134 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 студзеня 2025-га. На першым месцы Расея, дзе даляр афіцыйна патаннеў на 3,61% (са 101,6797 да 98,0062 рубля).

Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацьверты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца па росце афіцыйнага курсу долара (16,12%), у 2022-м — трэцяе (7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.

Падзяліцца: